Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.: Больша́я сове́тская энциклопе́дия; у выходных звестках — Вялікая Савецкая Энцыклапедыя; скарочана БСЭ — ВСЭ) — найбольш вядомая і поўная савецкая ўніверсальная энцыклапедыя. Выпускалася з 1926 года (першы том першага выдання) па 1991 год (апошні штогоднік) выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер — выдавецтва «Вялікая Расійская энцыклапедыя»).
Вытрымала тры выданні:
Правапераемнікам выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» стала зарэгістраванае ў снежні 1991 года выдавецтва «Вялікая Расійская энцыклапедыя», якое выпусціла ў 2004—2017 гадах аднайменную 35-томную энцыклапедыю. Шэраг змяненняў у энцыклапедыі ў 1999—2001 гадах ініцыявала Міністэрства па справах друку, тэлерадыёвяшчання і сродкаў масавых камуникацый Расійскай Федэрацыі, якое з ліпеня 1999 года па 2004 год узначальваў Міхаіл Лесін, а яго намеснікам па пытаннях кнігавыдання і друку з верасня быў Уладзімір Грыгор’еў.