Вялікі Анюй | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 693 км |
Басейн | 57 300 км² |
Расход вады | 286 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 66°40′03″ пн. ш. 168°44′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Анюй |
• Каардынаты | 68°27′43″ пн. ш. 160°48′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Анюй → Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 19010300112119000061271 |
— выток, — вусце |
Вялікі Анюй — рака ў Расіі на тэрыторыі Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Даўжыня ракі 693[1] км. Плошча вадазбору прыкладна 57,3 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на Анадырскім пласкагор’і. Зліваючыся з Малым Анюем утварае раку Анюй (правы прыток ракі Калыма). Замярзае ў пачатку кастрычніка, выкрываецца ў пачатку чэрвеня. У вярхоўях шырыня рэчышча 80—100 м, глыбіня да 1,5 м, хуткасць плыні да 4 м/с. Ля вусцяў шырыня рэчышча 500—700 м, глыбіня да 4 м, хуткасць плыні каля 1 м/с.