Вялікі Гэтсбі![]() | |
---|---|
The Great Gatsby | |
![]() | |
Жанр | рамантычны фільм[4][5][…] і драматычны фільм[6][7][…] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Village Roadshow Pictures[d], Bazmark[d] і A&E[d] |
Працягласць | 142 хв. |
Бюджэт | 105 000 000 $ |
Зборы | 278 775 000 $ |
Краіна |
![]() ![]() |
Мова | англійская |
Год | 1 мая 2013[1], 17 мая 2013 і 16 мая 2013[2][3] |
IMDb | ID 1343092 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Вялікі Гэтсбі (англ.: The Great Gatsby) — кінафільм рэжысёра База Лурмана, экранізацыя аднайменнага рамана (1925) амерыканскага пісьменніка Фрэнсіса Скота Фіцджэральда. Стужка знятая ў фармаце 3D, у галоўных ролях задзейнічаны Леанарда Дзі Капрыё, Кэры Маліган, Тобі Магуайр і Айла Фішэр. Першапачаткова сусветная прэм’ера планавалася на 25 снежня 2012 года, аднак 6 жніўня 2012 было абвешчана аб пераносе рэлізу на лета 2013. На афіцыйным сайце карціны датай прэм’еры значыцца 10 мая 2013 года. Прэм’ера ў Расійскай Федэрацыі адбылася 16 мая 2013 года.
Нік Кэррауэй з Сярэдняга Захаду, які жыве на Лонг-Айлендзе, зачараваны загадкавым мінулым і раскошным ладам жыцця свайго суседа Джэя Гэтсбі. Ён трапляе ў круг сяброў Гэтсбі і становіцца сведкам яго апантанасці і трагедыі.
У фільме задзейнічана больш за 70 акцёраў, не лічачы акцёраў масоўкі.
Здымкі фільма праходзілі з 5 верасня па 22 снежня 2011 года ў Сіднеі. Пры працы выкарыстоўваліся камеры RED Epic.
Фільм атрымаў змешаныя водгукі. На сайце Rotten Tomatoes на аснове 191 рэцэнзіі рэйтынг фільма склаў 5.9 балаў з 10, пры 51 % станоўчых водгукаў.