Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Вялікі Камень (руск.: Большой Камень) — горад (з 1989) краявога падпарадкавання ў Расіі, закрытае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Прыморскага края. Насельніцтва 38,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1947 годзе.
Горад размешчаны на беразе Усурыйскага заліва Японскага мора, за 40 км ад Уладзівастока. 19 ліпеня 1996 указам прэзідэнта Расіі Вялікі Камень быў ператвораны ў ЗАТУ.
Галоўнае прадпрыемства — «Звязда», суднабудаўнічае і суднарамонтнае прадпрыемства, якое будуе, рэканструюе і утылізіруе атамныя падводныя лодкі.