Вялікі Мендэрэс | |
---|---|
турэцк.: Büyük Menderes | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 25 000 км² |
Расход вады | 90 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 38°12′55″ пн. ш. 29°49′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Эгейскае мора[1] |
• Каардынаты | 37°32′24″ пн. ш. 27°10′07″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Эгейскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялі́кі Мендэрэ́с[2], Бююк-Мендэрэс[2], у старажытнасці — Меандр (турэцк.: Büyük Menderes) — рака на захадзе Турцыі, у Эгейскім рэгіёне.
Даўжыня ракі 380 км[3][2][4][5] (прыкладна 584 км[6][7]). Плошча вадазбору 23,9 тыс. км²[3][2][4][5] (24 976[7] км²). Сярэдні расход вады каля 90 м³/с[3][2][5]. Выток ракі знаходзіцца на Анаталійскім пласкагор’і. Упадае ў Эгейскае мора, утвараючы дэльту. Басейн Вялікага Мендэрэса ўяўляе сабой грабенавую вобласць, якая змяшчае палеазойскія метамарфічныя ўтварэнні, складзеныя з гнейсаў, сланцаў, вапнякоў[7]. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае, таму старажытнагрэчаская назва ракі Меандр (грэч. Μαίανδρος) пачала ўжывацца ў якасці пазначэння лукавін рэк — меандраў[3][2].
Рака мнагаводная ў зімовы перыяд. Вада Вялікага Мендэрэса выкарыстоўваецца на арашэнне.