Вялікі тэатр Гаваны | |
---|---|
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | |
Умяшчальнасць | 1 500 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялі́кі Тэа́тр Гава́ны альбо Тэа́тр імя Гарсі́і Ло́ркі (ісп.: Gran Teatro de La Habana, Teatro García Lorca) — тэатр, знаходзіцца ў сталіцы Кубы Гаване. З’яўляецца адным з найвялікшых оперных тэатраў свету. Займае будынак Палацу Галісійскага Цэнтру, збудаванага па праекту бельгійскага архітэктара Паўля Белаў. Урачыстае адкрыццё тэатру адбылося 15 красавіка 1838 года. Але першы спектакль прайшоў раней, у лістападзе 1837. З 1959 года тэатр — галоўная сцэна для Нацыянальнага Балета Кубы пад кіраўніцтвам Алісіі Алонса, і з 1960 — Гаванскага Міжнароднага Фестывалю Балета.
На сцэне Вялікага Тэатра Гаваны выступалі Энрыка Каруза, Ганна Паўлава, Сара Бернар, Мая Плісецкая, Карла Фрачы, і інш.