Вяндліна — прасолены і правэнджаны свіны кумпяк, задняя або радзей пярэдняя лапатка; вэндзяць і іншыя часткі, напрыклад, рэбры; бывае таксама вяндліна мядзведжая, аленевая, з індычкі, курыцы і інш.
Вяндліну ўмелі гатаваць ужо ў Старажытным Рыме, у прыватнасці, ужо ў I ст. да н. э. Марк Тэрэнцій Варон у сваім творы «Аб сельскай гаспадарцы» апісваў тэхналогію яе падрыхтоўкі.