Вярба чарнічная | |||||||||||||||||
Квітнеючая расліна | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Salix myrtilloides L. | |||||||||||||||||
|
Вярба чарнічная[1] (Salix myrtilloides) — рэдкі від хмызнякоў сямейства Вярбовыя.
Вярба чарнічная ўяўляе сабой куст вышынёй 0,7-1 м з яйкападобным, знізу злёгку шызым лісцем і шэрай карой. Парасткі жоўта-бурыя або чырвона-бурыя, на верхавінцы пушыстыя. Лісце эліптычнае або падоўжнае, голае, зверху матава-зялёнае, знізу шызае, на вельмі кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, без калякветніка, сабраны ў рыхлыя мяцёлкі. Плод — аднагнёздавая двухстворкавая каробачка.
Пашырана ў лесатундравай і таежный зонах Еўразіі, зрэдку ў Заходняй Еўропе, у паўночнай частцы Украіны, на Сярэдняй Волзе. У Беларусі сустракаецца ў водна-балотным заказніку Лебядзіны мох[2], на Украіне: у пойме ракі Дняпро[3], у Палескім прыродным запаведніку[4]. У Расіі яе можна сустрэць па тарфяным балотам сярэдняй паласы і нават трохі паўночней.
Месцы росту: мезатрофныя асакова-сфагнавыя балоты. Утварае зараснікі і трапляецца асобнымі групамі.
Від Вярба чарнічная ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Вярба чарнічная | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Гэтая вярба можа падысці для верасовага саду.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы, Літве, Украіне і Латвіі[5].