Вярблюдка[1] (Corispermum) — род раслін сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae), налічвае больш за 60 відаў. Распаўсюджаныя ў Паўночнай Амерыцы і Еўразіі, аднак дакладны арэал не апісаны.
Аднагадовыя невысокія травы з разгалінаваным сцяблом вышынёй 10—60 см і прамым тонкім лісцем з 1—3 падоўжнымі жылкамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў вузкакаласападобнае суквецце. У некаторых відаў Corispermum ёсць толькі адна тычынка. Плод эліптычны, пляскаты з бакоў. Насенне мае кольцападобны сагнуты зародак і развіты эндасперм.
Кармавыя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Паводле базы даных The Plant List (2013) род уключае 69 відаў[2]
Зноскі
- Траццякоў Д. І. Вярблюдка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 392. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.