Вятроўнік вязалісты | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Вятро́ўнік вязалісты[3] (Filipendula ulmaria) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 60—150[3] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, перарывіста-перыстае, з 2—3 парамі бакавых лісцікаў. Кветкі белыя, часам з жаўтаватым адценнем, з 5 пялёсткамі, у густых шчаткападобна-мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухі шматарэшак.
Вятроўнік вязалісты сустракаецца на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце па берагах вадаёмаў, на сырых і забалочаных лугах, балотах, сырых узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на пустках, у парках і садах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені.