Вячаслаў Гажан

Баксёр
Вячаслаў Гажан
Поўнае імя рум.: Veaceslav Gojan
Грамадзянства  Малдова
Дата нараджэння 18 мая 1983(1983-05-18) (41 год)
Месца нараджэння
Вагавая катэгорыя Найлягчэйшая вага (да 53,525 кг)
Рост 162 см
Прафесійная кар’ера
Колькасць баёў 180
Колькасць перамог 163
Паражэнняў 17

Вячаслаў Гажан (18 мая 1983, Грыманкаўцы, Брычэнскі раён, Малдаўская ССР) — малдоўскі баксёр, майстар міжнароднага класа, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, чэмпіён Еўропы 2011 года.

Боксам займаецца з 11 гадоў пад кіраўніцтвам трэнера Петру Кадука.

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2002 года ў мінімальнай вазе.

Сярэбраны прызёр Кубка свету 2008 года ў Маскве.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне прынёс зборнай Малдовы адзіны медаль, заваяваўшы бронзу ў вагавай катэгорыі да 54 кілаграм.

Бронза Гажана на пекінскай Алімпіядзе прынесла яму ў 2008 годзе перамогу ў намінацыі «Спартсмен года Малдовы», якая заснавана Асацыяцыяй спартыўнай прэсы Малдавіі[1].

24 чэрвеня 2011 года ў Анкары (Турцыя) Гажан выйграў у фінале чэмпіянату Еўропы ў расіяніна Дзмітрыя Палянскага па ачках 16-14 (4-3, 7-6, 5-5 па раўндах).

Агулам правёў 180 баёў, з іх у 163 здабыў перамогі. 8-разовы чэмпіён Малдовы, пераможац і прызёр многіх міжнародных турніраў.

За заслугі ўзнагароджаны ўрадавай узнагародай Малдовы — ордэнам «Глорыя Муній».

Зноскі