Вячо́рніца[1][2] (Hesperis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы прамастойныя, апушаня залозістымі валаскамі або голыя. Лісце суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, зубчастае па краі, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, белага, жаўтаватага або зеленавата-бурага колеру. Плод — сухі стручок.
Род налічвае каля 51 (каля 30) відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Сярэдняй Еўропе і Азіі.
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі