Відомец балотны [ 3] [ 4] (Parnassia palustris ) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Брызглінавыя (Celastraceae ).
Відомец балотны, сярдзечнік[ 5] [ 6] , відомец[ 7] , мужчынскі сярдзечнік[ 8] .
Parnassia palustris
Вышыня 15—30 см. Лісце суцэльнакрайняе, прыкаранёвае на доўгіх чаранках з сэрцападобнай асновай, у разетцы; сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, адзіночныя на доўгіх кветаносах. Плод — каробачка .
На Беларусі пашыраны на балотах, забалочаных лугах, па берагах рэк, ручаёў. Цвіце ў ліпені — жніўні.
Лекавая і меданосная расліна. Ядавіты.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко , І. П. Мазан . Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3 .
↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
↑ Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Відомец балотны // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.