Відэатэлефо́н — від сувязі, пры якім абаненты не толькі чуюць, але і бачаць адзін аднаго, могуць дэманстраваць малюнкі, фатаграфіі, тэкст.
Пачатак распрацовак відэатэлефонаў прыпадае на 1930-я гады. У розных краінах выпрабоўваліся сістэмы відэатэлефона з рознымі параметрамі. 1 сакавіка 1936 года ў Германіі быў пушчаны ў эксплуатацыю відэатэлефон паміж Берлінам і Лейпцыгам, пазней да іх былі далучаны Нюрнберг (1937) і Мюнхен (1938). Выява перадавалася па шырокапалосным кабелі і займала паласу частот 500 кГц.
Відэатэлефон уяўляе сабой прыладу з дысплеем, клавішамі набору нумара і тэлефоннай трубкай (можа адсутнічаць).
Для відэатэлефаніі ўжываюцца некалькі стандартных пратаколаў і рэкамендацый:
Адметныя асаблівасці відэатэлефаніі: