Війві Луйк | |
---|---|
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, архівістка, бібліятэкарка |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1946[1] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Hilda Luik[d] |
Муж | Jaan Paavle[d] і Яак Йыэруйт |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Війві Луйк (эст.: Viivi Luik; нар. 6 лістапада 1946 г. , Цянасілма, Хар’юмаа) — эстонская пісьменніца і паэтэса. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1986).
Нарадзілася ў сям’і служачага. Вучылася ў пачатковай школе вёскі Цянасілма, у сярэдняй школе вёскі Калмэ (Тартумаа) Кале (воласць Рынгу) і ў Талінскай завочнай сярэдняй школе. З 1965 па 1967 год працавала ў Таліне бібліятэкарам і архіварыусам. З 1967 года яна жыве там і працуе прафесійнай пісьменніцай, не лічачы перыядаў працяглага знаходжання ў замежных краінах (Фінляндыя, Германія, Латвія, Швецыя). У 1990-я гады атрымлівала розныя стыпендыі на літаратурную дзейнасць.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстонскай ССР імя Юхана Смуула (1976, 1977, 1983, 1986).
Лаўрэат Нацыянальных прэмій Эстоній у галіне культуры (1992, 2011, 2019).
З 1974 года Війві Луйк замужам за эстонскім пісьменнікам і палітыкам Яакам Йыэруйтам (нар. 1947).