Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 студзеня 1982[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ві́ктар Вальдэ́с і Арыба́с (ісп.: Víctor Valdés i Arribas, нар. 14 студзеня 1982, Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (брамнік) і трэнер. Больш за ўсё вядомы сваімі выступамі за «Барселону».
Вальдэс нарадзіўся ў сям’і Агуэды Арыбас і Хасэ Мануэля Вальдэса. Мае двух братоў — старэйшага Рыкарда і малодшага Альвара. Трапіў у «Барселону» 1 ліпеня 1992 года з клуба «Пенья Сінка Копас». Але ўжо ў верасні з’ехаў з сям’ёй у Тэнэрыфэ і вярнуўся ў клуб толькі праз тры гады. У моладзевых структурах клуба Віктар праявіў сабе настолькі добра, што ўжо ў сезоне 2002/2003 быў пераведзены ў першую каманду.
На пачатку Вальдэс разглядаўся, як замена Раберта Банана, але ўжо ў канцы сезона пры трэнеры Радаміры Анцічы зрабіўся асноўным галкіперам клуба. У сезоне 2003/2004 замацаваў свой статус асноўнага брамніка. Правёўшы некалькі выдатных матчаў, дапамог «Барселоне» заняць другое месца. У наступным, чэмпіёнскім сезоне 2004/2005 «Барсы» правёў амаль усе матчы сваёй каманды, выйграўшы прыз Рыкарда Заморы. У сезоне 2005/06 дапамог «Барселоне» перамагчы другі раз запар у чэмпіянаце Іспаніі, а таксама выйграць другі раз у гісторыі Лігу чэмпіёнаў. У фінале спаборніцтва Вальдэс зрабіў некалькі выдатных сэйваў, і быў асабіста пахвалены трэнерам каталонцаў Франкам Райкардам пасля гульні. У гэтым сезоне, аднак, ён не заваяваў прыз Заморы, саступіўшы Санцьяга Каньісарэсу і пераможцу Хасэ Мануэлю Пінту. 17 мая 2007 года Вальдэс паўтарыў рэкорд Андоні Субісарэты, адстаяўшы ўвесь сезон без заменаў і не прапусціўшы аніводнай гульні. Нягледзячы на гэта, «Барселона» не здолела перамагчы ў чэмпіянаце Іспаніі трэці раз запар. Вальдэс трымае рэкорд клуба па сухіх хвілінах на еўрапейскай арэне. 1 красавіка 2008 года ён згуляў 250-ю гульню за «Барселону».
31 мая 2013 года Вальдэс аб’явіў аб тым, што не будзе прадоўжваць кантракт з «Барселонай».
26 сакавіка 2014 года падчас гульні з «Сельтай» Вальдэс парваў пярэдні крыжовы звязак і быў зменены. З-за гэта траўмы, Вальдэс прапусціў рэшту сезона і Чэмпіянат свету па футболе 2014. Меркаваны пераход Вальдэса ў «Манака» таксама быў сарваны з-за таго, што французскі клуб не захацеў падпісваць умову з траўмаваным іграком.
У студзені 2015 года пасля поўнай рэабілітацыі іграка Віктар падпісаў 18-месячнае пагадненне з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці рэзервовага брамніка суайчынніка Давіда дэ Хеа[3]. Аднак, улетку Вальдэс пасварыўся ў галоўным трэнерам Луі ван Галам, з-за чаго не быў уключаны ў заяўку «Манчэстэр Юнайтэд» на новы сезон. Тым не менш, у летняе трансфернае акно ён так і не пакінуў клуб і заставаўся іграком манчэстэрцаў, хоць нават не трэніраваўся з камандай.
У студзені 2016 года было абвешчана аб арэндзе Вальдэса ў бельгійскім «Стандардзе»[4]. У складзе льежскага клуба выйграў Кубак Бельгіі. У красавіку пакінуў «Стандард» па заканчэнні тэрміну арэнды, а 10 чэрвеня «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб раставанні з Вальдэсам[5].
7 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Мідлсбра», які вярнуўся ў англійскую Прэм’ер-лігу[6]. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» зноў выбыў у Чэмпіёншып, і ў маі 2017 года Вальдэс пакінуў каманду[7]. У жніўні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].
У 2018 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію Pro, працаваў у юнацкіх камандах аматарскага клуба «Мараталас» і «Барселоны». У маі 2020 года ўзначаліў клуб «Орта» з чацвёртага іспанскага дывізіёна[9]. Пакінуў клуб у студзені 2021 года.
«Барселона»:
«Стандард»:
Іспанія: