Поўнае імя | Віктар Віктаравіч Майгураў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 лютага 1969 (55 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | СССР → Беларусь → Расія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алімпійскі чэмпіён | 0 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 3 разы (1996, 1997, 2000) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Перамог | 8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў | 22 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Подыумаў у эстафетах | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ві́ктар Ві́ктаравіч Ма́йгураў (нар. 7 лютага 1969 года; Севераўральск, Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкі, беларускі, расійскі біятланіст, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, трохразовы чэмпіён свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету. Заслужаны майстар спорту Расіі. Віцэ-прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі па спорце вышэйшых дасягненняў.
Выхаванец заслужанага трэнера РСФСР Паўла Бераснёва[2]. Упершыню ўдзельнічаў на Алімпійскіх гульнях у 1994 годзе, дзе выступаў за каманду Беларусі. Тады ў эстафеце ён заняў чацвёртае месца. На наступнай Алімпіядзе 1998 года ў Нагане Майгураў выступаў за зборную Расіі і заняў трэцяе месца ў эстафеце, а на Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці 2002 года ён выйграў свой адзіны асабісты алімпійскі медаль у індывідуальнай гонцы. З’яўляецца першым чэмпіёнам свету ў гонцы пераследвання. Найлепшым сезонам Майгурава ў Кубку свету можна назваць сезон 1995/1996, калі ён заняў другое месца ў агульным заліку, саступіўшы толькі іншаму расійскаму біятланісту Уладзіміру Драчову.
У 1994 годзе прыехаў у Ханты-Мансійск і быў прыняты на пасаду спартсмена-інструктара ў спецыялізаваны цэнтр па біятлоне.
У 2001 годзе скончыў Уральскі інстытут камерцыі і права (Екацярынбург). Па заканчэнні якога атрымаў кваліфікацыю юрыста па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя».
Да 2003 года знаходзіўся на службе ў органах МУС Расіі.
З 2003 года — рэферэнт Губернатара Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. У 2004 годзе Віктару Віктаравічу быў прысвоены кваліфікацыйны разрад «Дзяржаўны саветнік аўтаномнай акругі 2 класа».
З 2005 года па 2008 год — дырэктар Установы Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства-2» па зімовых відах спорту.
З’яўляўся членам Грамадскай палаты горада Ханты-Мансійска.
З верасня 2008 года — старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры.
З’яўляецца Прэзідэнтам Федэрацыі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры па біятлоне.
З 31 снежня 2009 года — міністр спорту і турызму аўтаномнай акругі[3][4].
У 2010 годзе вылучаны СБР на пасаду члена Тэхнічнага камітэта IBU ад Расіі[5].
У жніўні 2011 года трапіўся на махлярстве і быў вызвалены ад пасады дырэктара дэпартамента фізічнай культуры і спорту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры[6]. Прычынай звальнення стаў падроблены дыплом аб вышэйшай адукацыі нібыта атрыманым у г. Омску ў Сібірскай дзяржаўнай акадэміі фізкультуры. Другую вышэйшую адукацыю Віктар Майгураў атрымаў па скарочанай праграме на базе першай — няіснай. Акрамя таго на падставе першай вышэйшай адукацыі Віктар Майгураў даслужыўся да капітана міліцыі, лічыўся як афіцэр запасу, атрымліваючы цэлы шэраг сацыяльных ільгот[7].