Віктарыянскі ўніверсітэт

Віктарыянскі ўніверсітэт
англ.: University of Victoria
Арыгінальная назва англ.: University of Victoria
Заснаваны 1963
Студэнты 21 209 і 15 999[1]
Краіна
Размяшчэнне Вікторыя, Брытанская Калумбія, Канада
Сайт uvic.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктарыянскі ўніверсітэт (англ.: University of Victoria) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вікторыя ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваная ў 1903 годзе як Віктарыянскі каледж, установа першапачаткова была даччыным каледжам Універсітэта імя Дж. Мак-Гіла да 1915 года. З 1921 па 1963 год яна функцыянавала як філіял Універсітэта Брытанскай Калумбіі. У 1963 годзе ўстанова была рэарганізавана ў самастойны ўніверсітэт.

  • Факультэт бізнесу
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт інжынерыі і камп’ютарных навук
  • Факультэт выяўленчага мастацтва
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт чалавека і сацыяльнага развіцця
  • Факультэт права
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры
  • Аддзяленне медыцынскіх навук
  • Аддзяленне дадатковай адукацыі