Віктор Вазарэлі

Віктор Вазарэлі
фр.: Victor Vasarely
Імя пры нараджэнні венг.: Vásárhelyi Győző
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, скульптар, дызайнер, графік, мастак-гравёр, ілюстратар
Дата нараджэння 9 красавіка 1906(1906-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1997(1997-03-15)[5][6][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Жан-П’ер Івараль
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт pierrevasarely.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вікто́р Вазарэлі́ (фр. Victor Vasarely; 9 красавіка 190615 сакавіка 1997), пры нараджэнні Дзьёзё Ва́шархеі (венг. Vásárhelyi Győző) — французскі мастак, графік і скульптар. Сын — мастак Жан-П’ер Івараль.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 годзе скончыў школу. У 1927 годзе паступіў у мастацкую акадэмію Польдзіні-Волькман у Будапешце. У 1928 годзе вучоба ў атэлье «Мюхелі» ў Будапешце. У канцы 1920-х — вучыўся ў Баўхаўсе ў Шандора Бортніка і Л. Мохай-Надзя. У 1930 годзе ажаніўся і пераехаў у Парыж. У 1930—1940 гадах працаваў у розных французскіх рэкламных агенцтвах малявальшчыкам і графікам. У 1944 годзе пачаў працаваць у жанры жывапісу. У 1947 годзе мастацкі перыяд «Бель-Іль», майстар працаваў з круглымі і эліпсоіднымі формамі. У 1948 годзе пераехаў у Горд (дэпартамент Ваклюз), мастацкі перыяд «Горд-Крышталь»; карціны мастака двухзначныя, майстар шмат працаваў над перспектывай і аб’ёмам прасторы. У 1951 годзе — перыяд «Дэнфер». У 1955 годзе напісаў «Жоўты маніфест» (фактычна, праграма «оп-арта»); кінетычны перыяд творчасці, архітэктанічныя працы, стварыў эскізы для дываноў, удзельнічаў у афармленні ў кінаіндустрыі. У 1961 годзе пераехаў з Аркюля ў Анет-сюр-Марн. У 1969 годзе прысуджана званне прафесара ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Будапешце. У будапешцкім палацы Зічы працуе музей Віктора Вазарэлі.

Зноскі

  1. Victor Vasarely
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 26 жніўня 2019.
  3. RKDartists
  4. ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
  5. Victor Vasarely // Babelio — 2007.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.