Вікторыя? | |
---|---|
ін.: Kitlineq | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
71° пн. ш. 110° з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вікторыя — востраў у складзе Канадскага Арктычнага архіпелага, належыць Канадзе. Адміністрацыйна падзелены паміж правінцыямі Нунавут і Паўночна-Заходнія тэрыторыі. Плошча — 217 тыс. км².
Паверхня пераважна раўнінная, асобныя горы вышынёй да 655 м. Складзены з палеазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, вапнякоў, сланцаў і дакембрыйскіх граніта-гнейсаў. Шмат азёр. Расліннасць тундравая. Населены пункт — Кембрыдж-Бей .