|
Гэтая старонка змяшчае спіс апытанняў. Вынікі апытанняў у адрозненне ад галасавання носяць інфармацыйны ці рэкамендацыйны характар і не могуць служыць прычынай прыняцця нейкіх адміністрацыйных пастановаў.
Апытанне пра магчымасць адключэння ў інтэрфейсе дублюючых і пустых груп удзельнікаў reviewer і autoeditor. --Максім Л. (размовы) 20:41, 11 студзеня 2023 (+03)
У апошні час выявілася канфліктная сітуацыя з навінным шаблонам на галоўнай старонцы (гл. Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў). Я ў дадзены момант рыхтую для вынасу на абмеркаванне супольнасці праект правілаў для гэтага шаблона. Дзеля выяўлення меркаванняў удзельнікаў, хачу запытацца наконт таго, ці лічыце Вы наяўнасць "чырвонай" спасылкі на артыкул у іншамоўным раздзеле Вікіпедыі (яшчэ ненапісаннага артыкула ў белвікі) дапушчальным у шаблоне {{Апошнія навіны}}? Калі ласка, пакідаце меркаванні. Brubaker610 (размовы) 17:42, 3 снежня 2022 (+03)
Мяне зацікавіла практыка стварэння якасных артыкулаў у некаторых іншамоўных Вікі. Патэнцыял надання статусу якаснага маюць значна больш артыкулаў беларускай вікіпедыі, чым статусу добрага ці выдатнага. Прашу супольнасць выказаць свае меркаванні. Віт; размовы 11:40, 24 жніўня 2017 (MSK)
Зноў будуць пытанні, чаму ніхто не займаецца праектам -- вынікі не падводзіць, кандыдатур не прапануе і пад. Калі ў кагосьці ёсць час свабодны ад стварэння новых старонак і жаданне якасць паляпшаць, раіў бы актыўней далучыцца да ВП:Догляд. Такога ўзору праекта хапіла б з галавою аднаго, тыя ж ВА -- умовы даволі мяккія, калі хочаш мець статусны артыкул, без праблем можна выканаць. Т.б. стымул статуснасці ё, каму трэба. Вядома, гэта суб'ектыўнае меркаванне. --Максім Л. (размовы) 13:00, 24 жніўня 2017 (MSK)
Апытанне праводзіцца на старонцы Вікіпедыя:Апытанні/Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў. --Artsiom91 (размовы) 13:25, 30 верасня 2018 (MSK)
Прапаную абмеркаваць ўсім удзельнікам праекта такое пытанне. У беларускай Вікіпедыі шмат удзельнікаў з рознымі правамі: бюракрат, адміністратары, autoeditors, даглядчыкі, аўтадаглядчыкі, боты і інш. Але актыўнасць у іх моцна адрозніваецца. Нехта працуе амаль кожны дзень, а хтосьці не рабіў правак ўжо шмат гадоў. Я налічыў сотні людзей і ботаў.
Я зарэгістраваўся тут тры месяцы таму, да гэтага ніколі не займаўся чымсьці падобным. Я паважаю працу тысяч людзей, якія з сярэдзіны 2000-х гадоў рабілі і робяць нашу энцыклапедыю якасней. Магчыма, настаў час некаторых змен у галіне прысваення правоў удзельнікам. Я б хацеў прапанаваць для абмеркавання (не для галасавання) наступнае:
а) Адміністратар №1 адказвае за якасную тэхнічную падтрымку любых патрэбаў Вікіпедыі.
б) Адміністратар №2 адказвае за якаснае напаўненне асноўных старонак Вікіпедыі — Галоўная старонка, Супольнасць, Форум, Даведка, Правілы і г.д.
в) Адміністратар №3 адказвае за своечасовае абнаўленне звестак партала з навінамі і барацьбу з вандаламі.
г) Адміністратар №4...
д) Адміністратар №5...
Каб пры выбарах галасавалі не за ўдзельніка, а за здольнасць выконваць абавязкі адміністратара з канкрэтнымі задачамі. Большую частку часу ім трэба будзе надаваць абавязкам, прадугледжаным пасадай. А ў вольны час няхай займаюцца чым хочуць.
УВАГА! Я не прэтэндую ні на чыё месца. Гэта варыянт ад пачаткоўца, яшчэ адзін погляд на агульную сітуацыю з правамі ў праекце. Я проста хачу абмеркаваць магчымыя змены ў парадку прысваення і пазбаўлення правоў у беларускай Вікіпедыі. Можа варта паспрабаваць забяспечыць змяняльнасць адміністратараў з канкрэтнымі абавязкамі, каб надаць новы імпульс усім удзельнікам для якаснай працы?
Я ведаю, што мне адкажуць «бывалыя салдаты», але паспрабаваць новыя варыянты можна. --Football Beetle (размовы) 16:57, 24 жніўня 2019 (MSK)
Добра, а калі паспрабаваць увесці пасаду аднаго адміністратара з канкрэтнымі абавязкамі для тэставання. Каб большую частку свайго часу марнаваў на важную для ўсіх справу. Зладзіць галасаванне як звычайна, толькі выбраць на шэсць месяцаў. І па кожным месяцы падрыхтаваць спіс задач: 1 - тэхнічныя пытанні, 2 - галоўныя старонкі праекта, 3 - правілы і парады пачаткоўцам, 4 - катэгорыі і дакументацыя і г.д. У канцы кожнага месяца справаздачу аб праведзенай працы, што паспеў зрабіць. Потым новыя выбары: альбо пакідаем яшчэ на шэсць месяцаў, альбо новы чалавек. Больш двух перыядаў аднаго і таго ж чалавека не выбіраем.
Гэта не значыць, што гэты «суперадмін» за шэсць месяцаў павінен зрабіць нашу Вікіпедыю лепшай у свеце. Я прапаную паспрабаваць варыянт, калі адміністратар мэтанакіравана працуе над удасканаленнем асноўных напрамкаў праекта, яго абнаўленнем і ўжываннем сучасных тэндэнцый у афармленні. Каб часцей выкарыстоўваліся сучасныя шаблоны, галоўныя старонкі былі прывабнымі, парады для пачаткоўцаў былі як мага больш інфарматыўнымі, усе старонкі былі з катэгорыямі, уся дакументацыя была запоўненая і да т.п. Зразумела, што гэта няпроста. Але такі падыход, як «будзе жаданне і час зраблю», гэта не догма. Я пішу аб тэставым варыянце для надання візуальнага і энергетычнага імпульсу іншым удзельнікам, а не аб змене слупоў Вікіпедыі. --Football Beetle (размовы) 13:24, 26 жніўня 2019 (MSK)
Прапаную абмеркаваць удзельнікам пытанне аб катэгарызацыі артыкулаў на спартыўную тэматыку. Падчас рэдагавання я сутыкнуўся з вялікай колькасцю катэгорый у Вікіпедыі і на Вікісховішчы. Паглядзеў парадак для катэгорый у іншамоўных раздзелах. Хачу прапанаваць два базавых варыянты катэгарызацыі для любых артыкулаў пра спорт.
Варыянт 1. Дадаем катэгорыі ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі краіны. Прыклад: Спорт у Беларусі — Спорт у Гомельскай вобласці (Мінскай вобласці) — Спорт у Мазыры (у Мінскім раёне). Плюс схемы ў тым, што ахоп тэмы супадае з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі краіны. У будучыні, калі знойдуцца жадаючыя, ужо можна будзе напісаць артыкулы, якія супадаюць па назве з катэгорыямі.
Варыянт 2. Дадаем новыя катэгорыі па спрошчанай схеме, без абласцей. Прыклад: Спартыўныя збудаванні Беларусі — Спартыўныя збудаванні Магілёва (Ліды, Пінска). Плюс схемы ў тым, што такім чынам мы пазбягаем залішняй катэгарызацыі. У нас не больш за 30 гарадоў (раёнаў) з сур’ёзнай спартыўнай інфраструктурай, усе яны будуць даступныя ў адным месцы па алфавіце.
У катэгорыю СПОРТ уключаць артыкулы пра каманды любых відаў спорту. У катэгорыю СПАРТЫЎНЫЯ ЗБУДАВАННІ ўключаць артыкулы пра ўсе стадыёны і пляцоўкі. Для футбола (Футбольныя клубы Беларусі + Футбольныя стадыёны Беларусі = Футбол у Беларусі) зрабіць паралельныя катэгорыі, якія ўваходзяць у склад асноўных (Спорт + Спартыўныя збудаванні). Усе назвы катэгорый сінхранізаваць з Вікісховішчам.
Зараз у нас не шмат артыкулаў на спартыўную тэматыку, але ў будучыні можа нехта займецца гэтай тэмай, а катэгарызацыя ўжо будзе распрацавана. Сам я за другі варыянт: катэгарызацыя па гарадах (ці ў рэдкіх выпадках па раёнах), з уключэннем у галоўную катэгорыю пра Беларусь. Будзе зручна выйсці на любы горад (раён) у адным месцы.
УВАГА! Гэта апытанне, а не галасаванне. --Football Beetle (размовы) 15:52, 23 кастрычніка 2019 (+03)
Падчас рэдагавання артыкулаў у Вікіпедыі і катэгорый на Вікісховішчы, я сутыкнуўся вось з чым:
Тады я прапаную Варыянт 3. Калі ў спартыўнай катэгорыі менш за пяць артыкулаў, усё пераносім ў катэгорыі СПОРТ: каманды, стадыёны, спаборніцтвы па гарадах, раёнах, абласцях. А калі ў будучыні колькасць артыкулаў пра спорт пачне расці, тады для кожнага асобнага горада, раёна, вобласці ствараць неабходную новую катэгорыю. Катэгорыі для футбола пакінуць як ёсць. --Football Beetle (размовы) 20:16, 23 кастрычніка 2019 (+03)