Вікіпедыя:Да перайменавання

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання

[правіць зыходнік]
  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

[правіць зыходнік]

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Бягучыя абмеркаванні

[правіць зыходнік]

Дадаць тэму

Новыя тэмы, калі ласка, дадавайце зверху спіса абмеркаванняў

Паводле БелЭн. Burzuchius (размовы) 20:25, 5 лютага 2025 (+03)[адказаць]

Паводле БелЭн. Burzuchius (размовы) 20:25, 5 лютага 2025 (+03)[адказаць]

Больш паслядоўная перадача імя [ˈlɒrəns], згодна з тым жа праектам і БЭ. Прозвішча французскае і таму можна разглядаць як выключэнне, таму глядзім на АК, дзе ўжываецца «Аліўе», а не «Аліўейр» нейкі там. — Plaga med (размовы) 23:02, 1 лютага 2025 (+03)[адказаць]

Ізноў, згодна з гэтым праектам для аднастайнасці. Раз прозвішча [ˈbɛnθəm] то для аднастайнасці мусіць быць «е» як у Бенджамін ФранклінPlaga med (размовы) 00:15, 28 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Прозвішча чытаецца як [kəʊs]. І ў нашай сістэме транскрыпцыі, і ў сістэме ад ру вікі, гук [s] заўсёды перадаецца як «с». Літара «з» — паўстаў імаверна ад няправільнага прачытання імя раней у рускай мове. Калі ў нас няма АК з Коўз, то прапаную перайменаваць. Дарэчы на вымаўленне слова ў беларускай мове напісанне не ўплывае, гэта чыста выпраўленне для паслядоўнасці менавіта пісьма. — Plaga med (размовы) 20:21, 22 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Прозвішча Buchanan [bjuːˈkænən] (амерыканскае вымаўленне, брытанскае мусіць быць аналагічнае). У артыкуле няма АК з такім напісаннем, таму мяркую, што злізалі з ру вікі, мясцовай сістэме транслітарацыі таксама супярэчыць. Кіруюся аналізам у Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя. — Plaga med (размовы) 20:13, 22 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Даўняе мястэчка Піншчыны, гістарычную назву не мяняла і пад ёй значыцца ў Нацыянальным аталсе Беларусі. Побач знаходзіцца Камень-Кашырскі, яго ж як Камінь не дадумаліся ў БелВікі запісаць. --JerzyKundrat (размовы) 20:11, 21 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Для уніфікацыі + гл. Ёзэф, на форму Ёзэф ёсць тлумачэнне, а вось адкуль Іозеф узялося не да канца зразумела. Думаю, што ўсіх Іозефаў лепш бы ўніфікаваць. Plaga med (размовы) 18:04, 19 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

У прозвішчы Goldwater галоўны націск на wáter. Згодна з Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя там мусіць быць о. Цікавая рэч, што рабіць з першай о, бо нібыта аканне, але нібыта і маем складанае слова з двума каранямі ў арыгінале, а ў другой частцы па транскрыпцыі атрымліваем дадатковае складовае «у», з-за чаго націск на другі склад і аканне не працуе ўжо. Таму пытанне да супольнасці, наколькі ўвогуле ў транскрыпцыі замежных найменняў, дзе ў арыгінале ўжыта складанае слова, распаўсюджваюцца беларускія правілы да складаных слоў? Мне здаецца, што лепш лічыць слова як складанае, бо арыгінале і пабочны націск ёсць, і гучыць лепш і больш аўтэнтычна. Галдуотэр... Не ўпэўнены. Plaga med (размовы) 02:06, 18 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Я так разумею, паводле рэформы 2008 прапануецца пісаць э там, дзе яно вымаўляецца (экземпляр → экзэмпляр). І ці не вярта ўсіх Жазэфаў і Жазэфін перанесці, бо цяпер яны ўразнабой? --A potato hater (размовы) 18:57, 2 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

А тут яшчэ і націскны «э». Яшчэ прыклад галіцызму — «гелікаптэр», тут выразна націскное э на канцы, што можа казаць пра нейкую традыцыю ўжывання такой мадэлі перадачы гэтага гуку. Я хутчэй за Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць але калі паўстануць яшчэ прыклады падобных імёнаў на французскай, то можна будзе перагледзець. Калі б былі правілы транскрыпцыі — было б прасцей... Plaga med (размовы) 02:12, 18 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Для ўніфікацыі з артыкуламі Неарганічнае рэчыва і Хімічнае рэчыва. --A potato hater (размовы) 18:33, 2 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Кансэнсус на карысць слова «пеніс» быў дасягнуты ў абмеркаваннях у 2012 годзе. Тады гэта абгрунтоўвалася тым, што на «чэляс» існавала толькі адна крыніца — анатамічны слоўнік 1998 года (насамрэч нават тады крыніца была не зусім адна, але здаецца гэты слоўнік на той час сапраўды быў найбольш аўтарытэтным), таксама з абмеркавання вынікае, што гэтае слова ўспрымалася тады як недастаткова замацаваны ў мове неалагізм 90-х.

У 2016 з’явіўся новы анатамічны слоўнік ад БДМУ (Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.]. — Минск : БГМУ, 2016. — 248 с.) Сярод рэцэнзентаў — філолагі з МДЛУ (каф. славянскіх моў) і БДУ (каф. сучаснай беларускай мовы). Чэляс падаецца наогул як адзіны варыянт, хаця ў цэлым слоўнік дапускае варыятыўнасць некаторых паняццяў. Такім чынам, з 1998 па 2016 год слова нікуды не знікла і толькі замацавалася ў спецыялізаваных крыніцах. У цэлым з 90-х прайшла ўжо чвэрць стагоддзя, таму суб’ектыўна (прынамсі для мяне) слова не ўспрымаецца як навіна. Многія неалагізмы таго часу ўжо гучаць як звычайныя словы і мала хто помніць што іх калісьці не было. Такім чынам, абодва аргументы супраць слова «чэляс» страцілі актуальнасць.

Цяпер што тычыцца неспецыялізаваных крыніц. У тлумачальных слоўніках літаратурнай мовы чэляса, здаецца, пакуль няма, але і пеніс я там не знайшоў. Тым часам у некаторых іншых агульных слоўніках «чэляс» можна пабачыць, напрыклад Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур’янка, 2010). Я не бачу тут нейкай сістэмнасці ці паслядоўнасці каб аддаваць перавагу таму ці іншаму варыянту, таму схіляюся да спецыялізаваных крыніц, дзе «чэляс» яўна і паслядоўна пераважае. --A potato hater (размовы) 20:30, 12 снежня 2024 (+03)[адказаць]

Абсалютна не зразумела адкуль яканне ў паслянаціскным складзе ў слове «Чэляс» --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:20, 12 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Так бывае, што літара я стаіць у паслянаціскным сказе: пояс, неяк, поцяг, догляд, погляд, муляр, заяц, месяц, дзеяч. A potato hater (размовы) 06:33, 13 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Слоўнік Кур’янкі мае даволі шмат «альтэрнатыўных» слоў і сустракаюцца памылкі. «Чэляс» упершыню бачу, часцей бачу форму «чэлес», хоць бачу, што сапраўды ў некаторых слоўніках падаецца менавіта такая форма. Аргументацыю не ведаю. У граматычнай базе БНК ёсць «пеніс», рэшты няма. Медыцынская тэрміналогія — цяжкая тэма, бо там даволі шмат непрафесійных слоўнікаў і блытаніны, няма нейкага добрага аўтарытэтнага сучаснага слоўніка, на жаль. Прыходзіцца шукаць па крупінках і там, і сям.
Слова «пеніс» мае выразную этымалогію, нейтральнасць і яснасць значэння, не мае альтэрнатыўных формаў. Са словам «чэл(е/я)с» больш незразумеласцей, а таксама я бы не параўноўваў гэта слова з суседнімі мовамі і глядязеў на беларускі кантэкст. Мне здаецца, што гэтае слова можа мець большую афарбаванасць, дадатковыя канатацыі, што можа перашкаджаць успрыманню тэрміна і артыкула агулам. Таму пакуль што я за тое каб Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. Plaga med (размовы) 12:18, 22 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Але ж асноўная аргументацыя не вакол слоўніка Кур’янкі, а вакол тэматычнага слоўніка Ярашэвіча з БДМУ 2016 года, які, як я ўжо адзначаў, рэцэнзаваўся і філолагамі. Чым гэта не прафесійная і аўтарытэтная крыніца па анатамічнай тэрміналогіі? A potato hater (размовы) 12:25, 22 снежня 2024 (+03)[адказаць]
а ёсць спіс рэцэнзентаў? Філолагі ў рэцэнзентах паўсюль ёсць, але ці ёсць адпаведныя тэрміналагічныя і лексікаграфічныя кампетэнцыі ў тых людзей адзіны гэты статус не кажа. Plaga med (размовы) 12:32, 22 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Рецензенты: канд. филол. наук, доц., зав. каф. славянских языков Минского государственного лингвистического университета О. А. Полетаева; канд. филол. наук, доц. каф. сучаснай беларускай мовы Белорусского государственного университета Г. К. Чаховский; д-р мед. наук, проф. каф. морфологии человека Белорусского государственного медицинского университета А. А. Артишевский A potato hater (размовы) 13:09, 22 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Нядрэнна, можна дадаць як варыянт. Наконт перайменавання ўсё яшчэ не ўпэўнены. Plaga med (размовы) 02:00, 23 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Чэлес — гэта тое ж самае што і член. Чэлесы, члены могуць быць што пальцы, што пенісы. Не ўпеўнены, што варта пераназываць з лацінскае назвы, бо тэрмін не замацаваны, але абазначыць у артыкуле варта.--Lš-k. (размовы) 02:19, 11 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

Згодна з Польска-беларуская практычная транскрыпцыя. Маем у нас дзве формы: «познаньскі» і «пазнаньскі» трэба вызначыцца. Plaga med (размовы) 02:16, 21 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал каментарыя Каментарый Я не знайшоў інфармацыі як гэтая транскрыпцыя мусіць выкарыстоўвацца і ў якіх выпадках. Калі ва ўсіх, то трэба тады і Лудзь і Лудзкі ўніверсітэт пісаць. Але тут мала таго што і горад вядомы беларускім крыніцам (я пра Познань), дык яшчэ і мова пра прыметнікі, якія могуць утварацца ў беларускай мове паводле сваіх прынцыпаў. Напрыклад Тбіліскі па-грузінску будзе Тбілісіс, але ж гэта не значыць, што так трэба перадаваць усе назвы дзе ёсць прыметнік, утвораны ад слова Тбілісі. Дастаткова што мы ўзялі з грузінскай назву горада, а прыметнік утварылі ўжо па-свойму. Чаму з польскімі гарадамі трэба інакш? --A potato hater (размовы) 19:47, 24 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Згодзен, вось і хачу нейк разабрацца, як быць. А ёсць добрыя крыніцы з вытворнымі словамі ад назвы горада Познань на беларускай? Plaga med (размовы) 22:05, 25 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Трэба шукаць. Гугл выдае і пазнаньскі, і познаньскі, таму сходу цяжка сказаць што прэваліруе. A potato hater (размовы) 15:14, 26 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Лодзь і Лодзьскі прапісаныя ў ТКП асобна. Польскі націск на перадапошні склад захоўваецца ў прыметнікаў, якія ўтвораны ад геаграфічных назваў, не звяртаючы ўвагі на тое, дзе стаіць націск у зыходным слове. ТКП будзе стаяць вышэй за любую крыніцы ў інтэрнэце і нават БЭ, бо падрыхтаваны канкрэтна з мэтай перадачы іншамоўных назваў на беларускую мову. Таму Пазна́ньскі. Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:45, 4 снежня 2024 (+03)[адказаць]
ТКП будзе стаяць там, куды яго паставяць носьбіты беларускай мовы. Дапусцім — нідзе. --JerzyKundrat (размовы) 22:49, 4 снежня 2024 (+03)[адказаць]
у любым выпадку, у нас Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт побач з Пазнаньскім паветам — трэба ўніфікаваць. Plaga med (размовы) 13:15, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
А прыметнікі ў іншых склонах як утвараць? Пазнаньскі, Пазнаньскега, Пазнаньскему? A potato hater (размовы) 16:06, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]

Згодна з ТКП 236-2010. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:58, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

Хіба ва ўніверсітэтата геаграфічная назва? --JerzyKundrat (размовы) 12:26, 2 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

паводле профіля → паводле профілю

[правіць зыходнік]

Усе катэгорыя, якая заканчваюцца словамі "паводле профіля" перайменаваць на "паводле профілю", бо слова профіль у гэтым слоне заканчваецца на -лю, а не -ля. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:46, 28 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць Plaga med (размовы) 21:25, 30 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць --Economico-geographer (размовы) 21:18, 28 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

Згодна з ру вікі, націск на «у». Але трэба праверыць у канкрэтных крыніцах вымаўленне. Таксама ёсць перасылка Маун, яе лепш тады зрабіць старонкай неадназначнасці, а на род раслін зрабіць перасылку а-ля Маун (род раслін). Plaga med (размовы) 11:25, 20 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Акадэмічных крыніц не знайшоў, але судзячы з відэа на ютубе (A few days in Maun - Accommodation and Things to do, спасылка не прымацоўваецца), мясцовыя кажуць Маун з націскам на у. --A potato hater (размовы) 13:57, 20 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Артыкул апісвае перыяд сталінскіх рэпрэсій, на што ўказвае сцверджанне «спыніліся разам са смерцю Сталіна ў 1953» і ўвесь далейшы тэкст артыкула. Рэпрэсіі ў БССР у цэлым у гэты год не спыніліся, і працягваліся яшчэ дзесяцігоддзямі.

Урывак з артыкула Рэпрэсіі ў СССР: «У 1960—1980-я гг. аб’ектамі рэпрэсій у СССР былі дысідэнты (тыя, хто не згаджаўся з афіцыйнай палітыкай савецкага ўрада), прадстаўнікі рэлігійных меншасцей і святары традыцыйных рэлігій, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі (так званыя „фірмачы“), бо дзейнасць апошніх была забаронена ў Савецкім Саюзе. Рэпрэсіі звычайна прымалі форму абмежавання ў правах, высылкі з пэўнай мясцовасці альбо нават з СССР, турэмнага зняволення і ў некаторых выпадках расстрэлу.» --A potato hater (размовы) 19:25, 6 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Артыкул трэба было б развіваць… рэпрэсіі ў "БССР" (каб не замыкацца на абрэвіятурных назвах, бяру ў двукоссе) былі і да, і пасля Сталіна. Або перапісаць артыкул іменна пра сталінскія (ніяк не з 1917…). Артыкул як-любя нябогі. Бачу, што найлепшым чынам будзе вычысціць "дасталінскія" згадкі (паказаўшы, што былі перадумовы) і такі перайменаваць. Вядома, яшчэ лепш было б напісаць пра ўвесь "савецкі" (умоўна, я ў курсе, што Саюз з 22-га, а не 17-га) перыяд рэпрэсій у Беларусі, але ж хто гэта зробіць. Цяперака як-любя артыкул не адпавядае сваёй назве. Відаць што, трохі пачысціўшы, Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць. Ryčard Humel (размовы) 22:12, 18 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
У артыкуле напісана, што рэпрэсіі спыніліся са смерцю Сталіна, што не праўда. Яны пачаліся і скончыліся не пры Сталіне, існавалі ўсю гісторыю Савецкай Беларусі тым ці іншым чынам. У ідэале мусіць быць агульны аглядны артыкул з разбіўкай на перыяды і асобны артыкул пра менавіта сталінскія рэпрэсіі як самы крывавы перыяд. Plaga med (размовы) 09:45, 19 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
Згодны з усімі меркаваннямі пра тое як павінна быць "у ідэале". На перайменаванне выставіў з улікам таго што пакуль так не ёсць. 1917 год там фігуруе толькі ў апісанні і ў агульнай статыстыцы ахвяр за 1917-1953 гады. Перыяд, які фактычна апісаны ў артыкуле, пачынаецца з 1929. A potato hater (размовы) 12:07, 19 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
Дык я, як і адзначыў, з вамі згодны. Як і з тым, што пажадана напісаць пра ўсе савецкія рэпрэсіі, але, як вы і сказалі — "у ідэале", а я адзначыў "але ж хто гэта зробіць". Як-любя, пакуль назва не адпавядае зместу, таму трэба перайменаваць, трохі паправіўшы (як той кажа, сканцэнтраваўшы ўвагу на сталінскіх рэпрэсіях. Ryčard Humel (размовы) 20:03, 25 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Згодна з БелЭн. Кантон туды ж. Plaga med (размовы) 18:09, 9 верасня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць згодна з АК. Цяперашні варыянт наагул крывы ў дугу і нічаму не адпавядае. Ryčard Humel (размовы) 20:08, 25 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Хоць гэта і безумоўны перанос з расійскае, але гэтага разу, нават калі не было б БЭ, перад намі стаяла б нямала праблем… [ў] там няма, як ні круці… Ryčard Humel (размовы) 20:14, 25 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
паглядзіце іншыя мовы, шмат хто транскрыбуе чамусьці з [в] або [ў]. Там паходжанне з французскай мовы, таму не трэба арыентавацца на хохдойч які памылкова. Па французску ўжо можна з нацяжкай прачытаць неяк падобна, хоць я б прачытаў блізка да «Ношатэль», але то не аргумент у дыскусіі Plaga med (размовы) 13:19, 1 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Я ўжо напісаў, што за Неўшатэль. "Па-французску" — так, бліжэй да [но], няма ў нас такога гука. На гохдойч я, падаецца, і не арыентаваўся (у Швайцарыі наагул скарэй алеманская), хоч "нямецкі" след, разглядаючы этымалогію, не адкінеш. Як на мяне, то такое хутка пераймяноўваць варта, каб не вісела месяцамі… Ryčard Humel (размовы) 02:21, 15 студзеня 2025 (+03)[адказаць]

"Плавальныя", напэўна, не пасуе. Плавальны — прызначаны для плавання, а тут патрэбна слова, якое б паказвала, што машына сама здольна плаваць. У БелЭн пра баявыя машыны пяхоты напісана, што яны бываюць плаваючыя, а пра бронетранспарцёрыплывучыя. Які варыянт правільны/лепшы? --Авадзень (размовы) 20:28, 6 верасня 2024 (+03)[адказаць]

У ТСБМ плаваючы — здольны плаваць; плывучы — 1) які знаходзіцца на вадзе, размешчаны на вадзе, які плавае (напр. плывучы мост), 2) здольны трымацца на вадзе, плаваць (плывучы матэрыял). У ТСБЛМ — 1) які плавае, знаходзіцца на вадзе, размешчаны на вадзе (плывучы мост, плывучы маяк), 2) здольны трымацца на паверхні вады, плаваць (плывучы матэрыял). На мой погляд, плаваючыя бронеаўтамабілі, танкі будзе больш правільна.--VladimirZhV (размовы) 05:40, 7 верасня 2024 (+03)[адказаць]
З «плавальны» зразумела, «Які мае адносіны да плавання» (плавальны спорт, плавальны пузыр у рыб) / «Які служыць для плавання, прызначаны для плавання» (плавальны басейн) — не падыходзіць.
Цяпер гл. вышэй «плывучы» ў знач. 2. Тут больш разгорнутае значэнне, чым у «плаваючы», + у апошняга больш калізіі з адпаведным дзеепрыметнікам. Цяпер глядзім на практыку словаўжывання.
плаваючы:
БРС 4: плаваючыя птушкі. ТСБЛМ: плаваючы прадмет (у азначэнні слова «паплавок»).
плывучы:
Суша: factory ship – плывучы рыбазавод, houseboat — плывучы дом. ТСБЛМ: плывучы док (для рамонту суднаў), плывучы мост, плывучы завод, плывучы знак. БРС 4: плывучы мост, плывучы маяк. ТСБМ: плывучы док.
Згодна з словаўжываннем і азначэннем, можна сказаць, што ў патрэбным кантэксце «плаваючы» — гэта часцей ўласцівасць таго, што плавае ў цяперашні момант або мае плаванне як галоўную функцыю, а «плывучы» — гэта хутчэй ўласцівасць таго, што здольна плаваць або мае такую дадатковую функцыю. Такім чынам можна нават утварыць такое: «на вадзе заўважана плаваючая плывучая машына».
Значыцца, згодна з гэтай логікай мусіць быць «плывучы бронеаўтамабіль» і г.д. як назва класа, і «плаваючы бронеаўтамабіль», калі нейкі аўтамабіль ужо знаходзіцца ў вадзе. Plaga med (размовы) 13:06, 7 верасня 2024 (+03)[адказаць]
У значэнні здольны трымацца на вадзе, плаваць здаецца больш пасуе «плывучы». Але у Русско-белорусскай словарь для военных — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 268. у якасці прыметніка: «плавающий» — «плаваючы» (плаваючы танк, плаваючыя машыны).--VladimirZhV (размовы) 14:13, 7 верасня 2024 (+03)[адказаць]
Зыходзячы з вашых прыкладаў я б сказаў плаваючы. Калі адносна птушак у БРС 4 выкарыстаны "плаваючы", ёсць сэнс абраць гэты варыянт з тае логікі, што машыны, як і птушкі, здатныя рухацца па вадзе самастойна. Не ведаю, ці ўкладалі складальнікі слоўнікаў такі сэнс, але бачу, што плывучыя выкарыстана адносна збудаванняў, якія хутчэй прызначаны каб проста стацыянарна трымацца на вадзе. Докі, дамы, заводы і інш. могуць і не быць самаходнымі, а перасоўвацца суднам-буксірам. Плывучы знак або маяк дакладна нікуды не плывуць з пункта А ў Б. --Авадзень (размовы) 14:52, 7 верасня 2024 (+03)[адказаць]
дарэчы ва ўкраінскай бачу «плаваючий …» у слоўніках. У англійскай «amphibian …». Plaga med (размовы) 16:33, 7 верасня 2024 (+03)[адказаць]

Паводле слоўніка [2]. Але ў Кітайска-беларускім слоўніку і ў падручніках гаміньдан. Магчыма, пераносіць і не трэба--Ілля Касакоў (размовы) 19:02, 18 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Не, не трэба пераймяноўваць, навет паводле транскрыпцыі (Я Паладзія, с-с маю). --Ryčard Humel (размовы) 01:18, 3 верасня 2024 (+03)[адказаць]
Насамрэч слоўнікі 2 на verbum падаюць «гаміндан», але Кітайска-беларускі слоўнік падае «гаміньдан». Наконт транскрыпцыі, не ведаю, наколькі афіцыйная сістэма там, але вось гэты слоўнік 21-га года, найбольш свежая нарматыўная АК, якую змог пакуль знайсці. Plaga med (размовы) 21:38, 3 верасня 2024 (+03)[адказаць]
Умоўна: n - нь, ng - н, вядома, дахрана хто абы дзе можа блытаць, гэта не азначае, што гэту блытаніну НАМ трэба развіваць і ўгрунтоўваць. Тут, якраз, даволі ясная рэч і следаваць расійскай зусім не кепска (мы прытым следуем ёй бясспрэчна ў другіх разох, скажам, перадаючы пэўную афрыкату як цз, хаця ў нас е гук і дыграф для яго — дз). Але ж тут вакол трох соснаў заблытаемся? Ryčard Humel (размовы) 00:15, 26 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць, бо так вымаўляецца, мяккага знаку там няма.--Lš-k. (размовы) 03:15, 16 лістапада 2024 (+03)[адказаць]

Прапанавана да пераносу а 08:44 6 ліпеня 2024 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў. --37.214.200.198 11:24, 27 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны я так разумею перайменаванне згодна з вымаўленнем у арыгінале, але тут таксама пытанне пра традыцыю перадачы партугальскіх імёнаў у Беларускай, ці бывае «e», якое перадаецца як «і». Plaga med (размовы) 18:13, 9 верасня 2024 (+03)[адказаць]
Перайменаваць — няма ў нас "традыцый" што да такіх імёнаў, толькі машынальны перанос з расійскае. Ryčard Humel (размовы) 21:47, 18 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Але ж хоць якую аргументацыю ў намінацыі падаваць варта (хоць аўтарам, хоць тым, хто "перанёс"). Ryčard Humel (размовы) 21:49, 18 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]

Саўка ж рабіў транскрыпцыю партугальска-беларускую — няўжо ні ў каго няма доступу да яе? Там канчатковае безударнае е як-любя як і мусіць быць, як чытаў урыўкі (дый гледзячы на парт.-рус. транск-ю). Ryčard Humel (размовы) 00:23, 26 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
Саўка рабіў транскрыпцыю для «вячоркаўкі», у нас ёсць свая, паводле Беларускай энцыклапедыі - Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Партугальска-беларуская практычная транскрыпцыя --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:40, 26 кастрычніка 2024 (+03)[адказаць]
БЭ ніякіх транскрыпцыяў не распрацоўвала. Ryčard Humel (размовы) 20:30, 15 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць згодна з прыведзенай сістэмай. Plaga med (размовы) 23:09, 1 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць дзеля ўніфікацыі з іншымі партугальскімі напісаннямі ў беларускай Вікіпедыі.--Lš-k. (размовы) 03:14, 16 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Не даводзьце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.