Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага адбываецца на гэтай старонцы.
Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці. У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:
Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб’ёму (кнігі, артыкулы з аб’ёмам, большым за 15—20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).
Пажадана (але не абавязкова):
Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).
Можа адсутнічаць:
Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.