![]() | Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Правіла трох адкатаў (3А) абавязковае для выканання ўсімі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Яно служыць для прадухілення праўка-войнаў.
Не дазваляецца ажыцяўляць больш трох поўных або частковых «адкатаў» на адной і той жа старонцы на працягу 24 гадзін. Пад «адкатам» тут маецца на ўвазе адмена любых дзеянняў любога іншага ўдзельніка.
Удзельнік, які парушыў гэта правіла, можа быць заблакаваны на тэрмін да 24 гадзін за першы выпадак парушэння і на больш доўгі тэрмін пры пагаршэнні парушэнняў або іх паўторы.
Усталяванае абмежаванне ўжываецца ў адносінах да ўдзельніка, а не да ўліковага запісу. «Адкаты», зробленыя з розных уліковых запісаў, якія належаць аднаму і таму ж удзельніку, лічацца як зробленыя гэтым удзельнікам. У адносінах да розных удзельнікаў усталяванае абмежаванне ўжываецца да кожнага асобна.
Усталяванае абмежаванне ўжываецца ў дачыненні да кожнай старонкі асобна. Напрыклад, калі ўдзельнік на працягу 24 гадзін здзейсніў тры «адкаты» на адной старонцы і яшчэ тры на іншай, то фармальна ён сваімі шасцю «адкатамі» правіла не парушыў.
Паколькі сапраўднае правіла мае мэтай барацьбу з праўка-войнамі, «адкаты», якія не звязаны з такімі дзеяннямі, не лічацца парушэннямі гэтага правіла. У сувязі з тым, што праўка-войны шкодныя для праекту, гэтыя выключэнні варта трактаваць у вузкім сэнсе.
Не з'яўляюцца парушэннямі:
Любое з гэтых дзеянняў можа апынуцца спрэчным, таму карыстайцеся выключэннямі толькі ў відавочных сітуацыях. Калі ёсць сумненні, не рабіце «адкат» — замест гэтага звяртайцеся за дапамогай да адміністратараў.
Звярніце ўвагу, што ў выпадку вандалізма або парушэння аўтарскага права блакаванне парушальнікаў або абарона адпаведных старонак будуць больш эфектыўнымі за «адкаты».
Калі вы парушылі правіла памылкова, а зараз гэта зразумелі, ці калі іншы ўдзельнік Вам гэта паведаміў, Вам варта адмяніць свой апошні адкат і вярнуць старонку да «чужой» версіі, нават калі яна Вам не спадабаецца. У агульным выпадку гэта павінна прадухіліць Ваша блакаванне, хоць і не можа гэтага гарантаваць.