![]() | Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Вікіпраекты — праекты ўнутры Вікіпедыі. У іх ёсць свае мэты і задачы, свае ўдзельнікі, нават свае спецыфічныя правілы. Кожны ўдзельнік Вікіпедыі можа ўдзельнічаць у любым праекце ці не ўдзельнічаць у іх увогуле. Вікіпраекты не прызначаны для змяшчэння там артыкулаў, а маюць мэтай аб’яднанне высілкаў удзельнікаў па тых ці іншых тэмах і Вікіпедыі ўвогуле.
У беларускай вікіпедыі праекты могуць быць аднаго з наступных тыпаў:
Для таго, каб распачаць вікімарафон, трэба стварыць асобную старонку, дзе апісаць, якую тэму і ў які час прапануецца развіваць, іншыя ўмовы (узнагароды, патрабаванні да артыкулаў). Звычайна на такой старонцы размяшчаецца спіс створаных і палепшаных старонак (агульны, па датах або па ўдзельніках); можа быць таксама спіс удзельнікаў, крыніцы па тэме, прапанаваныя для стварэння і паляпшэння старонкі.
Для вікімарафонаў могуць стварацца адмысловыя шаблоны, якія размяшчаюцца на старонках размоў створаных і палепшаных артыкулаў, дадаюць катэгорыі і дапамагаюць сачыць за колькасцю артыкулаў.
У выпадку, калі няма ўпэўненасці ў тым, што тэма будзе мець дастатковую цікавасць у супольнасці, можна яе спачатку вынесці на абмеркаванне на старонцы Вікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/Кандыдаты.
Абмеркаванне планаваных і вынікі завершаных вікісустрэч адбываецца на старонцы Вікіпедыя:Вікісустрэчы. Могуць таксама стварацца адмысловыя старонкі для болей маштабных мерапрыемстваў (віківандровак, вікілетнікаў).
Асноўная мэта стварэння доўгатэрміновых тэматычных праектаў — каардынацыя ўдзельнікаў, распрацоўка агульных падыходаў да структуры і афармлення артыкулаў.
Надзвычай важна разумець і ўвесь час памятаць, што стварэнне праекта — не мэта, а сродак развіцця абранай тэмы, прычым не пачатак працэсу, а толькі першы крок да яго. Вельмі лёгка стварыць праект, але вельмі складана падтрымліваць і развіваць яго, нават пры наяўнасці значнай колькасці зацікаўленых удзельнікаў. Калі вы вырашыце ў адзіночку стварыць праект, то некалькі разоў падумайце, ці не будзе лепш проста пісаць артыкулы па абранай тэме і ў працэсе напісання спярша знайсці аднадумцаў, і толькі потым заняцца стварэннем праекта для каардынацыі работ з імі.
У залежнасці ад абранай тэмы структура працы над ёй можа быць рознай:
Праекты — тэхнічныя старонкі, накіраваныя да ўдзельнікаў, а не чытачоў. Пры стварэнні праекта рэкамендуецца зрабіць абвестку аб гэтым на Форуме, таксама можна гэта зрабіць у абмеркаваннях, для якіх праект можа мець адносіны. Новы праект дадаецца ў спіс Вікіпедыя:Праекты або Вікіпедыя:Праект:Вікітыдзень. Стварэнне адмысловых шаблонаў, якія будуць спасылацца на праект з артыкулаў або навігацыйных шаблонаў, недапушчальна.
Праекты могуць стаць неактыўнымі, калі ўдзельнікі згубяць цікавасць да тэмы, або калі праект дасягне сваёй мэты. Старонкі неактыўных праектаў не могуць выдаляцца па прычыне неактыўнасці, аднак могуць пераносіцца (напрыклад, можна пераўтварыць неактыўны праект у падпраект іншага праекта). Таксама могуць выдаляцца старонкі, створаныя як старонкі праектаў, але якія не былі належным чынам распрацаваны і фактычна праектамі так і не сталі. Падстаронкі праектаў з інфармацыяй, якая страціла актуальнасць і болей непатрэбна, можа быць выдалена з захаваннем спасылкі на галоўнай старонца праекта.