На гэтай старонцы сабраны некаторыя спісы тэрміналогіі і рэсурсаў для якаснага перакладу на беларускую мову.
Асноўным арыенцірам у англа-беларускай тэхнічнай тэрміналогіі сёння з’яўляецца агульны гласарый кампаній Google, Samsung і Microsoft. Таксама гэтай тэрміналогіяй натхняліся перакладчыкі Telegram. Для таго, каб беларускамоўнае лічбавае асяроддзе было інтуітыўным, зручным для карыстальнікаў і ўстойлівым, усе перакладчыкі павінны імкнуцца да кансэнсусу і ў сваёй працы прытрымлівацца акадэмічнасці перакладаў, а таксама тэхнічнай якасці для захавання правільнай працы і адлюстравання інтэрфейсаў на беларускай мове. Гэтыя ж прынцыпы павінны выконвацца і ў супольнасці беларускай Вікіпедыі пры напісанні і перакладзе інтэрфейсу і артыкулаў. Напісанне ўсіх звычайных тэкстаў, у адрозненні ад перакладу і напісання тэхнічных радкоў і сцэнарыяў, можа рабіцца ў больш адвольнай форме ў рамках акадэмічнага правапісу з захаваннем агульнай тэрміналогіі для яснасці.
Асноўныя крыніцы для праверкі беларускай тэхнічнай і ІТ тэрміналогіі:
Ніжэй сабрана толькі частка той тэрміналогіі, якая ўсталявалася ў супольнасці акадэмікаў і прафесійных перакладчыкаў, і якая часта няправільна падаецца ў беларускай Вікіпедыі і павінна быць па магчымасці выпраўлена:
Арыгінал на англійскай | Беларускі пераклад | Як не перакладаць | Тлумачэнне і спасылкі |
---|---|---|---|
account | уліковы запіс | конт, конта, рахунак і іншае | Google (A set of attributes that define a user’s access to a given service or application.), Samsung, MS, Telegram і інш. |
application | праграма | прыкладанне, дадатак, прыстасаванне, аплікацыя і г.д. | Google (A set of instructions that a computer or device uses to perform a specific task, such as word processing, accounting, or data management. An application program used on computers and electronic devices.), Samsung, MS, Telegram і інш. Скарачэнне ад «application program». |
browser | браўзер | браўзар | Google (Name of a default mobile app. This is a web browser that allows the user to visit and navigate websites.), Samsung, MS, Telegram і інш. |
click | націскаць, націснуць, націсніце; націсканне | пстрык; пстрыкнуць, шчаўчок, клік | MS, Google, Samsung — націсканне;
Google — націснуць |
configure | канфігураваць | настройваць | MS, Samsung |
configuration | канфігурацыя | настройка | MS, Samsung |
configured | сканфігураваны | настроены | Telegram, вытворнае ад канфігураваць |
data | даныя; перадача даных | данні, дадзеныя | Google — даныя (A representation of facts, concepts or instructions in a formalized manner, suitable for communication, interpretation or processing.), перадача даных (Short for data transfer as opposed to voice communication.); Samsung, Telegram і інш. — даныя
Калі маецца на ўвазе information, можна «звесткі». Гл. Таксама артыкул Даныя. |
default | стандартны; прадвызначаны | перадвызначаны, па змаўчанні, па змоўчанні | Google – стандартны (Related to a value that is automatically used by a program when the user does not specify an alternative. Default values are built into a program when a value or option must be assumed for the program to function.);
Samsung — стандартны; перадвызначаны; Telegram — прадвызначана (у слоўніках няма літары Е ў пачатку! У Samsung і Google нібы нейкая старая памылка ў гласарыях) Standart ≠ default, таму рэкамендуецца ўжываць толькі "прадвызначаны" |
device | прылада | Samsung, Google, MS, Telegram і інш. | |
edit | рэдагаваць; ! праўка, рэдакцыя | "Google — змяніць, рэдагаваць (To make a change to an existing file or document.)
Samsung, Telegram — рэдагаваць; Wikipedia — заўсёды было правіць; праўка. Гл. ТСБМ «правіць» у зн. 5, 6 і 7 — азначае, што правіць можна толькі памылкі і любое рэдагаванне — гэта выпраўленне памылак, што даволі суб’ектыўна і не заўсёды мае дачыненне да справы. Тое ж дапаўненне інфармацыяй не заўсёды можна назваць выпраўленнем памылкі а некаторыя рэдагаванні і ўвогуле шкодныя. Для назоўніка няма яўнага кансэнсусу, але нібыта рэдакцыя таксама больш пасуе па сэнсе. Таксама, гл. ТСБМ. | |
engine | рухавік | рухавічок | MS – сістэма, рухавік |
image | відарыс | выява | Google (A digital photograph), Samsung. Гл. тлумачальныя слоўнікі. |
settings | налады | наладкі, настройкі | Samsung (UI name), Google (A configuration parameter or element that controls the behavior of a service, application, feature, function, or a run-time environment.), Telegram і інш.
Настройваць можна толькі музычныя інструменты, бо толькі ў іх ёсць строй (+ у твораў і чагосьці, размешчанага ў адну лінію). |
set | задаць | настроіць | Samsung, Telegram і інш.;
Google — націснуць |
preferences | параметры | наладкі, настройкі, налады | Samsung, Google, MS, Telegram і інш. |
options | параметры | наладкі, настройкі, налады | Samsung, Google, MS, Telegram і інш. |
testing | тэсціраванне | тэставанне | Samsung, Google, MS, Telegram і інш. А таксама ТСБЛМ, Крапіва, РБМФТТ |
tool | інструмент | прылада | Samsung, Google, MS, Telegram і інш. Больш шырокі тэрмін, чым «прылада». Падзяляецца, каб пазбягаць неадназначнасці. |
redirect | перанакіроўваць | Samsung, Google, Telegram і інш. | |
user | карыстальнік (любы), удзельнік (зарэгістраваны) | Samsung, Google, MS, Telegram і інш. — карыстальнік
тэрмін «удзельнік» склаўся гістарычна, хутчэй за ўсё пад уплывам рускай Вікіпедыі. Закранае прасторы назваў Вікіпедыі, таму замена тэрміна можа выклікаць сур’ёзныя тэхнічныя збоі ў Праекце. Ёсць кансэнсус на тым, што так мы называем менавіта зарэгістраваных карыстальнікаў), карыстальнік (гіперонім для ўсіх людзей, якія так ці інакш сутыкаюцца з Вікі і неабавязкова рэгіструюцца ў ёй. У выпадку зарэгістраванага карыстальніка, перавага аддаецца тэрміну «удзельнік». Гл. таксама Вікіпедыя:Архіў_запытаў_на_перайменаванне/2022. |
Некаторыя патрэбныя словы, якія шырока ўжываюцца ў рускім тэксце, але якія цяжка знайсці ў распаўсюджаных беларускіх слоўніках, або якія падаюцца там па-рознаму, і якія, з гэтай прычыны, ужываюцца няправільна (націск і г.д.).
Арыгінал на рускай | Беларускі пераклад | Тлумачэнне і спасылкі |
---|---|---|
ведомый | вядзёны (механізм) | БелСЭ |
взвешенный | завіслы (у вадкасці) | БелСЭ |
висячий | вісу́чы | БелСЭ |
дальность | далёкасць | БелСЭ |
дутьевой | надзімальны | РБПТС |
по́рты | по́рты, множны лік ад порт (націск захоўвае месца) | БелСЭ 7,173 |
привод | прыво́д, пры́вад (машыны, механізму) | БелСЭ, БелЭн — прыво́д; РБПТС — пры́вад |
разомкнутый | разамкнёны | БелСЭ |
соотношение | суадносіна | БелСЭ |