Старонка ёсць часткай правіл Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваннем правіл упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Хуткім выдаленнем называецца выдаленне старонак адміністратарамі без папярэджання, нават калі выдаленне было вынесенае на абмеркаванне.
Адміністратары могуць хутка выдаляць артыкулы без папярэджання, калі гэта адпавядае ніжэй прыведзеным крытэрыям. Пры выдаленні катэгорыі варта ачысціць яе, выдаленне катэгорыі без ачысткі зместу лічыцца дробным вандалізмам. Пры выдаленні старонкі рэкамендуецца пазначыць у каментарыях рэальную прычыну выдалення, каб гэта можна было ўлічыць пры магчымым аднаўленні.
Іншыя ўдзельнікі, калі лічаць што тая ці іншая старонка мусіць быць хутка выдаленая, могуць выставіць яе да выдалення шляхам прастаўлення шаблона {{хутка выдаліць}} (ці скарочана {{хв}}). Пры гэтым пажадана ў якасці параметра запісваць прычыну, напрыклад {{хв|не па-беларуску}}.
Хутка могуць выдаляцца артыкулы, калі:
Хутка выдаляюцца катэгорыі без складнікаў і катэгорыі-перасылкі, таксама катэгорыі-дублі. Складнікі катэгорыі пры гэтым трэба перанесці ў новае месца.
Хутка выдаляюцца старонкі размоў-перасылкі.
Хутка выдаляюцца паламаныя перасылкі, некарэктныя па сэнсу перасылкі і перасылкі з памылковых назваў.
Хутка выдаляюцца невыкарыстаныя шаблоны, калі яны недакументаваныя або відавочна не маюць перспектывы выкарыстання. Невыкарыстаны шаблон не выдаляецца хутка, калі існуе тлумачэнне, як і ў якіх выпадках яго варта ўжываць, гэтае выкарыстанне апраўдана і не мае альтэрнатыў.
Старонкі ў асабістых прасторах удзельнікаў выдаляюцца хутка:
У абодвух выпадках на старонку размоў удзельніка размяшчаецца паведамленне пра выдаленне падстаронак з-за неактыўнасці і аб тым, што старонка можа быць адноўлена адміністратарамі па першым жа патрабаванні.
Хутка без папярэджання выдаляюцца файлы, перанесеныя на Вікісховішча, а таксама файлы, якія парушаюць прынцыпы «Чым не з’яўляецца Вікіпедыя». Невыкарыстаныя файлы, файлы без яўна вызначанага ліцэнзійнага статусу, неапраўдана выкарыстаныя несвабодныя файлы (напрыклад, калі яны парушаюць прынцыпы добрасумленнага выкарыстання, такімі лічацца ўсе несвабодныя фатаграфіі жывых людзей) выдаляюцца праз 7 дзён пасля прастаўлення на старонку файла шаблона {{да выдалення}} без дадатковага абмеркавання з супольнасцю і ўкладальнікам файла.
Наступныя праблемы не могуць быць падставай для хуткага выдалення: