Віле Рытала | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[3][4] |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
18 студзеня 1896[1] |
Памёр |
24 красавіка 1982[2] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 175 см |
Вага | 66 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віле Эйна Рытала (фінск.: Ville Eino Ritola; 18 студзеня 1896 — 24 красавіка 1982) — фінскі лёгкаатлет, пяціразовы алімпійскі чэмпіён у бегу на доўгія дыстанцыі, уладальнік трох сярэбраных алімпійскіх узнагарод. Віле Рытала быў вядомы як адзін з уладальнікаў мянушкі «Крылаты Фін». Таксама яго называлі «Перасейняёкскім ваўком», бо ён нарадзіўся ў фінскай мясцовасці Перасейняёкі.