Вілем Бёйтэвех

Вілем Бёйтэвех
Дата нараджэння каля 1591[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1624(1624-09-23)[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Willem Willemsz. Buytewech[d]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Мастацкі кірунак барока
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілем Бёйтэвех (Willem Buytewech; 1591 ці 1592, Ротэрдам — 23 верасня 1624, там жа) — галандскі жывапісец і графік.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вілем Бёйтэвех быў сынам шаўца і свячнога майстра Пітэра Якабсзона. Вучыўся маляванню ў Харлеме. Да 1612 года ўступіў у гільдыю мастакоў св. Лукі — практычна адначасова з Франсам Халсам (член гільдыі з 1610), які аказаў на творчасць В. Бёйтэвеха моцны ўплыў. Так, В. Бёйтэвех пакінуў значную колькасць копій карцін Ф. Халса. У лістападзе 1613 года мастак ажэніцца з Алцье ван Амеронген, пасля чаго ў 1617 годзе вяртаецца з сям’ёй у родны Ротэрдам. Аднак жывапісец захоўвае цесныя сувязі з мастацкім светам Харлема.

В. Бёйтэвэх працаваў у першую чаргу як графік. Яго ўпадабанымі мастацкімі тэмамі былі жанравыя сцэнкі і краявіды; пісаў таксама на біблейскія і алегарычныя сюжэты. Найбольш вядомыя працы В. Бёйтэвех, датаваныя паміж 1606 і 1621 гадамі. Да цяперашняга часу захаваліся толькі 8 яго палотнаў, пісаных алейнымі фарбамі. Найбольш вядома «Вясёлае таварыства на садовай тэрасе» (1616/17, захоўваецца ў гаагскім музеі Брэдзіуса).

Яго сын Вілем Вільэмсзон Бёйтэвех (1625—1670), які нарадзіўся ўжо пасля смерці майстра, таксама стаў мастаком.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 5 лістапада 2019.
  2. Willem Pietersz Buytewech // Kunstindeks Danmark
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118665693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Willem Pietersz. Buytewech // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Willem Pietersz. Buytewech // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Record #118665693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.