Вілма Рудольф | |
---|---|
англ.: Wilma Glodean Rudolph | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
23 чэрвеня 1940[1][2][…] |
Памерла |
12 лістапада 1994[1][2] (54 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 180 см |
Вага | 59 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілма Глодэан Рудольф (англ.: Wilma Glodean Rudolph; 23 чэрвеня 1940, Сент-Бентлехем, Тэнесі, ЗША — 12 лістапада 1994, Брэнтвуд, Тэнесі, ЗША) — амерыканская лёгкаатлетка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка 1960 года на дыстанцыях 100 і 200 метраў, а таксама ў эстафеце 4×100 метраў. Экс-рэкардсменка свету на дыстанцыях 100 і 200 метраў, а таксама ў эстафеце 4×100 метраў. За свае вытанчанасць і хуткасць атрымала ад прыхільнікаў цэлы шэраг мянушак: у Італіі яе звалі «Чорная газэль» (італ.: La Gazzella Negra), у Францыі — «Чорная перлінка» (фр.: La Perle Noire), у Амерыцы — «Тарнада».