Вільгельм Фрыдэман Бах | |
---|---|
ням.: Wilhelm Friedemann Bach | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1710[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1784[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Іаган Себасцьян Бах[5] |
Маці | Марыя Барбара Бах[d][5] |
Жонка | Dorothea Elisabeth Georgi[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Johann Gottlieb Graun[d] |
Прафесіі | кампазітар, арганіст, піяніст, музыкант, аранжыроўшчык, independent publisher |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Sara Levy[d][7] |
![]() |
Вільгельм Фрыдэман Бах (ням.: Wilhelm Friedemann Bach; 22 лістапада 1710, Веймар — 1 ліпеня 1784, Берлін) — старэйшы сын Іагана Себасцьяна Баха, вядомы арганіст, імправізатар і кампазітар, майстар контрапункта. Вядомы як «Хальскі Бах».
Нарадзіўся ў Веймары і навучаўся ў лейпцыгскай школе Святога Тамаша; у 1733 г. яго прызначылі на пасаду арганіста царквы св. Сафіі ў Дрэздэне (у конкурсе на замяшчэнне гэтай вакантнай пасады ён атрымаў перамогу над кампазітарам і клавесіністам Крыстафам Шафратам), а ў 1746 годзе ён стаў арганістам царквы Найсвяцейшай Панны (Liebfrauenkirche) у Гале. Вядомасць і ўплыў яго бацькі былі дастатковымі для атрымання Вільгельмам апошняй пасады без традыцыйнага праслухоўвання.
Са смерцю яго бацькі ў 1750 г. сышоў і яго ўплыў на жыццё Вільгельма Фрыдэмана, і яго жыццё ў Гале перастала быць шчаслівай. Перыядычна Вільгельм з’яжджаў з горада на пошукі іншай працы. У 1762 годзе яму была прапанавана пазіцыя капельмайстра пры дармштацкім двары, але па незразумелых прычынах ён адпрэчыў прапанову. У 1764 годзе ён звольніўся з працы ў Гале, пасля чаго Вільгельм так і заставаўся (прынамсі, фармальна) беспрацоўным да канца жыцця. З гэтага часу ён вандраваў па свеце, пакуль не памёр 1 ліпеня 1784 года ў Берліне ў глыбокай галечы. Пахаваны на Луізэнштацкіх парафіяльных могілках, скапаных пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер на яго месцы парк, дзе Баху ўсталявана памятная стэла.