Вілюйскае плато | |
---|---|
руск.: Вилюйское плато | |
Каардынаты: 66°31′ пн. ш. 109°40′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія |
Вышыня над узроўнем мора | 962 м |
Рэкі | Вілюй, Марха, Алянёк, Ыгыата |
Вілю́йскае плато (руск.: Вилю́йское плато[1]) — плато ў Расіі, прыўзняты ўчастак Сярэднесібірскага пласкагор’я ў верхнім цячэнні ракі Вілюй.
Даўжыня Вілюйскага плато каля 400 км. Вышыні да 962 м. Складзена з вапнякоў, трапаў і даламітаў.
На плато бяруць пачатак рэкі Вілюй, Марха, Алянёк, Ыгыата.