Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Вілючынск (руск.: Вилючинск) — горад у Расіі, у складзе Елізаўскага раёна Камчацкага края. Насельніцтва 21,8 тыс. чал. (2023)[1]. З'яўляецца закрытым адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем па прычыне знаходжання ў ім базы ВМФ Расіі. Створаны 16 кастрычніка 1968 года. Размешчаны па берагах бухты Крашэнінікава Авачынскай губы на паўднёвым усходзе паўвострава Камчатка, за 70 км па аўтадарозе ад Петрапаўлаўска-Камчацкага. Блізкія гарады (адлегласць па карце): Елізава (26 км на поўнач), Петрапаўлаўск-Камчацкі (25 км на паўночны ўсход).
Прыморскі філіял Інстытута вулканалогіі і сейсмалогіі РАН.