Вілі Баўмейстэр | |
---|---|
ням.: Willi Baumeister | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, друкар, фатограф, дызайнер, графік, графічны дызайнер, рысавальнік |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 жніўня 1955[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Álvaro Aguilera[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Сайт | willi-baumeister.com (ням.) (англ.) (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілі Баўмейстэр (ням.: Willi Baumeister; 22 студзеня 1889, Штутгарт — 31 жніўня 1955, Штутгарт) — нямецкі мастак-абстракцыяніст і тэарэтык мастацтва.
Вілі Баўмайстар нарадзіўся ў Штутгарце ў сям’і камінара. Маці — Ганна Баўмейстэр — была дачкой мастака-дэкаратара; пад яе ўплывам Вілі пачаў маляваць у раннім дзяцінстве. З 1905 года вывучаў дэкаратыўнае мастацтва. У 1909 годзе паступіў у штутгарцкую Акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў класе кампазіцыі ў Адольфа Хёльцэля. Тут ён пазнаёміўся з Оскарам Шлемерам, з якім яго надоўга звяжуць сяброўскія адносіны.
У 1911 годзе Баўмейстэр на працягу трох месяцаў вучыўся жывапісу ў Парыжы. Вярнуўшыся ў Штутгарт, ён адкрыў уласную студыю. Першая персанальная выстава адбылася ў 1912 годзе ў Цюрыху. У 1913 годзе Баўмейстэр удзельнічае ў «Першым Нямецкім Восеньскім салоне». На яго раннюю творчасць вялікі ўплыў аказаў жывапіс Сезана.
З лістапада 1914 па снежань 1918 года Вілі Баўмейстэр браў удзел у Першай сусветнай вайне. Пасля заканчэння вайны ён вярнуўся ў родны горад і завяршыў курс навучання ў Акадэміі. У 1919 г. ён стаў членам берлінскай Novembergruppe; у гэтым жа годзе, сумесна з Оскарам Шлемерам, заснаваў у Штутгарце групу «Üecht». У 1920 годзе мастак становіцца вядомы за межамі Германіі, у тым ліку дзякуючы кантактам з Фернанам Лежэ і Ле Карбюзье.
У 1919 годзе фарміруецца свой, арыгінальны мастацкі стыль, у якім вялікую ролю адыгрываюць рэльефныя, канструктывісцкія элементы. У сваіх працах гэтага перыяду — параўнальных з палотнамі Мохай-Надзя і іншых майстроў Баўхаўса — В. Баумайстэр шукаў злучныя ніткі паміж жывапісам і архітэктурай. Асабліва гэта адбілася ў яго геаметрычна пабудаваных працах «Сцянныя карціны» (Mauerbilder, 1919-23), якія ўяўлялі сабой рэльефныя каляровыя паверхні з грубай тэкстурай (мастак нярэдка прымешваў да фарбы пясок). Вучні: Петэр Брунінг, Герберт Шнейдэр.