Вінаваты (фільм, 2018)

ВінаватыM:
дацк.: Den skyldige
Жанр драматычны фільм, крымінальны фільм[d][2] і трылер[d][2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Nordisk Film[d]
Працягласць 85 хв.
Бюджэт 500 000 €
Зборы 4 598 051 $[5] і 207 140 $[5]
Краіна
Мова дацкая мова
Год 14 чэрвеня 2018, 26 кастрычніка 2018, 19 кастрычніка 2018 і 18 кастрычніка 2018[1]
IMDb ID 6742252

«Вінава́ты» (дацк.: Den skyldige) — дацкі фільм-трылер 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Густавам Мёлерам[fr] па ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Эмілем Нігаардам Альбертсэнам. Фільм з’яўляецца рэжысёрскім дэбютам Густава Мёлера. Галоўную ролю ў фільме выканаў Якаб Седэргрэн[en].

Прэм’ера фільма адбылася 21 студзеня 2018 года ў межах кінафестывалю «Сандэнс»[6], дзе фільм быў адзначаны прызам глядацкіх сімпатый у конкурсе «Драматычнае сусветнае кіно» (англ.: World Cinema Dramatic Competition). Карціна была прадстаўлена ў трох намінацыях на Еўрапейскай кінапрэміі 2018 года[7], а таксама абрана кандыдатам ад Даніі на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[8][9][10].

Аператар экстраннай службы[en] і былы афіцэр паліцыі, Азгар Хольм, адказвае на званок выкрадзенай жанчыны. Калі размова знянацку перарываецца, Азгар распачынае пошукі жанчыны і яе выкрадальніка. Адзіны інструмент Азгара — гэта яго тэлефон, і ён уступае ў гонку з часам, каб выратаваць жанчыну ад небяспекі. Аднак неўзабаве яму прыйдзецца ўсвядоміць, што ён мае справу з куды больш складаным злачынствам, чым яму спярша падалося[7].

  1. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  2. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 27 лютага 2020.
  4. а б в г д е ё Danish Film Database
  5. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 17 лютага 2024.
  6. Sundance Film Festival Unveils Full 2018 Features Lineup (англ.). «Variety» (29 лістапада 2017). Праверана 6 студзеня 2019.
  7. а б The Guilty (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 6 студзеня 2019.
  8. Davide Abbatescianni.. The Guilty enters the Oscars race for Denmark, Woman at War for Iceland (англ.). «Cineuropa» (21 верасня 2018). Праверана 6 студзеня 2019.
  9. Nick Holdsworth.. Oscars: Denmark Selects 'The Guilty' for Foreign-Language Category (англ.). «The Hollywood Reporter» (20 верасня 2018). Праверана 6 студзеня 2019.
  10. Danmarks bedste bud på en Oscar: En nervepirrende thriller med titlen: 'Den skyldige' (англ.). «Politiken» (20 верасня 2018). Праверана 6 студзеня 2019.