Ві́нніца (укр.: Вінниця) — горад абласнога значэння, адміністрацыйны цэнтр Вінніцкай вобласціУкраіны. Плошча 79,94 км². Насельніцтва 387 000 чал. (2024)[2]. Знаходзіцца за 199 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел.
З 1793 года ў Расійскай імперыі, цэнтр павета Брацлаўскага намесніцтва, з 1798 — Падольскай губерні. Была значным гандлёвым цэнтрам Падолля.
З 1917 года ў складзе Украіны. У 1918—1920 гадах акупіравана нямецка-аўстрыйскімі войскамі, белагвардзейцамі. З 1932 года цэнтр вобласці. Гл. таксамаВінніцкая трагедыя.
У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Узброеныя сілы Расіі 14 ліпеня 2022 года нанеслі ўдар ракетамі марскога базіравання «Калібр» па будынку гарнізоннага дома афіцэраў у Вінніцы[3].