Вінтоўка Мосіна |
---|
 |
Апісанне |
Тып: |
Вінтоўка |
Краіна: |
Расійская Імперыя, СССР |
Гісторыя мадэлі |
Канструктар: |
С.І.Мосін |
Стварэнне прататыпу: |
1891 год |
Усяго выраблена: |
~37 000 000 |
Характарыстыкі |
Маса, кг: |
4.05 кг |
Даўжыня, мм: |
1232 мм |
Даўжыня ствала, мм: |
729 мм |
Патроны: |
7,62×54 мм |
Боезабеспячэнне: |
абойма на 10 патронаў |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: |
500 м |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона |
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: |
~865—870 м/с |
|
Вінтоўка Мосіна, таксама вядомая як трохлінейная вінтоўка, або трохлінейка і вінтоўка Мосіна-Нагана — магазінная вінтоўка, створаная С. І. Мосіным у 1891 годзе. Актыўна выкарыстоўвалася ў перыяд з 1891 па 1960-я гады.
Назва «трохлінейка» атрымана ад калібра, які роўны тром лініям (старая мера даўжыні) — адна лінія роўная адной дзесятай цалі, або 2,54 мм — адпаведна тры лініі роўныя 7,62 мм.
- Плюсы
- Добрыя балістычныя дадзеныя.
- Вялікая трываласць ствала і затвора.
- Надзейнасць, безадмоўнасць дзеяння механізмаў вінтоўкі ў любых умовах.
- Разборка і зборка затвора ажыццяўляюцца без адвёрткі або іншых інструментаў.
- Магазінная скрынка добра зачыняецца знізу.
- Трывалы прыклад.
- Дастатковая хуткастрэльнасць вінтоўкі.
- Танна абыходзіцца замена драўляных частак.
- Мінусы
- Малажывучы бакавы прыцэл.
- Састарэлы патрон з закраінай.
- Рамачная неспружынная абойма, якая робіць зараджанне больш цяжкім.
- Спускавы механізм вельмі недасканалы з-за доўгага і цяжкага ходу спускавога кручка, які мяшае прыцэльнай стральбе.
- Засцерагальнік Мосіна, хоць вельмі просты, але вельмі малажывучы на службе і вельмі няёмкі ў выкарыстанні (патрабуе адмыкання прыклада ад пляча).
- Доўгі і вельмі састарэлы штык (багнет).
- Малая рукаятка засаўкі, якая абцяжарвае яго адкрыванне, асабліва, калі гільза прутка «засела» у патронніку.