Вінчэнца Катэна | |
---|---|
Дата нараджэння | 1470[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | верасень 1531 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вінчэнца Катэна (італ.: Vincenzo Catena; 1470—1531) — венецыянскі мастак канца XV — пачатку XVI стагоддзя. Ствараў рэлігійныя кампазіцыі і партрэты.
Захавалася вельмі мала звестак аб ранніх гадах мастака. Дыскусійнымі застаюцца месяц і год яго нараджэння, паходжанне і месца нараджэння. Год нараджэння размяшчаюць то ў 1470, то ў 1480 годзе. Калі ён нарадзіўся ў 1470 годзе (ці бліжэй да 1475), то ў 1500 годзе яму было каля 30 ці крыху менш, гэта значыць ён належаў да пакалення Джарджонэ і Тыцыяна.
Па здагадках, ён мог быць сынам Б’яджа Катэна, які паходзіў з Істрыі.
У 1520 годзе вестку пра папулярнага мастака (якому было за 40) пакінуў венецыянец Маркантоніа Мікелі, які падаў і пералік твораў мастака, вядомыя яму ў прыватных зборах жыхароў Венецыі. Сярод заказчыкаў Катэна — багатыя жыхары Венецыі, а апекуном мастака быў дож Леанарда Ларэдана.
У Венецыі Вінчэнца Катэна заваяваў папулярнасць у кансерватыўнага кола заказчыкаў, асабліва як руплівы партрэтыст. Нейкім чынам ён быў блізкі да Себасцьяна дэль П’ёмба, які стаў кіраўніком у майстэрні пасля смерці Джарджонэ. Вядома, што Катена прысутнічаў на вяселлі сястры Себасцьяна дэль П’ёмба.
Дакладная дата смерці мастака невядомая. Вядома, што пахаванне адбылося ў верасні 1531 года.