Вірусная пнеўманія

Вірусная пнеўманія — гэта пнеўманія, пры якой чыннікам парушэння газаабмену на ўзроўні лёгачных альвеол з’яўляецца запаленчы працэс, які выклікаецца вірусам або які з’яўляецца следствам імуннай рэакцыі арганізма на вірус. Часцей за ўсё выклікаецца вірусамі грыпу, рэспіраторна-сінцыціяльным вірусам і чалавечым метапнеўмавірусам. Да вірусных пнеўманій найбольш схільныя малыя дзеці і людзі сталага ўзросту.

У большасці выпадкаў вірусная пнеўманія праходзіць у лёгкай форме, а паляпшэнне наступае праз 1-3 тыдні без якога-небудзь лячэння. Аднак бываюць цяжкія выпадкі, якія патрабуюць шпіталізацыі, да якіх схільныя людзі з аслабленай імуннай сістэмай, уключаючы неданошаных нованароджаных, дзяцей з парушэннямі лёгкіх ці сэрца і людзей з імунадэфіцытамі.

Сімптомы віруснай і бактэрыяльнай пнеўманіі падобныя, аднак сімптомы віруснай пнеўманіі могуць быць больш разнастайнымі. Свісцячае дыханне часцей назіраецца пры вірусных інфекцыях. Раннія сімптомы віруснай пнеўманіі могуць ўключаць у сябе: