Вісконсінскі ўніверсітэт у О-Клэры | |
---|---|
англ.: University of Wisconsin–Eau Claire | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wisconsin–Eau Claire |
Заснаваны | 1916 |
Студэнты | 11 017[1] і 9 074[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | О-Клэр, Вісконсін, ЗША |
Сайт | uwec.edu |
Вісконсінскі ўніверсітэт у О-Клэры (англ.: University of Wisconsin–Eau Claire) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе О-Клэр у штаце Вісконсін, ЗША.
Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і прапануе ступені бакалаўра і магістра. Кампус складаецца з 28 буйных будынкаў, якія займаюць 135 гектараў. Дадатковыя 68 га лясных зямель выкарыстоўваюцца для экалагічных даследаванняў.