Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Вісла[2] (польск.: Wisła) — горад на поўдні Польшчы, уваходзіць у склад Цяшынскага павета Сілезскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну. Папулярны гарналыжны курорт (горны масіў Сілезскія Бяскіды), польскі цэнтр лютэранства.
Насельніцтва — 11 450 жыхароў (2004). Статус горада атрымаў у 1962 годзе. У горадзе Палац Габсбургаў (у 1897—1898 гадах яго пабудаваў Фрыдрых Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі), Прэзідэнцкі палац (1928—1931, пабудаваны для І. Масціцкага — архітэктурны мадэрнізм), драўляныя вілы пачатку XX стагоддзя.