Поўнае імя | Віталь Алегавіч Квашук | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 красавіка 1993[1][2] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віталь Квашук (нар. 1 красавіка 1993, Кіеў) — украінскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Іпсонас».
Выхаванец кіеўскага «Дынама» і данецкага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 снежня 2012 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра». З чэрвеня 2013 года выступаў у луганскай «Зары»[3], у асноўным складзе якой дэбютаваў 24 жніўня 2014 года ў кубкавым матчы супраць «Крэміня».
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», па выніках якога ў лютым падпісаў кантракт[4]. У чэрвені 2016 года разарваў пагадненне з жодзінцамі[5] і неўзабаве стаў іграком данецкага «Алімпіка». Аднак ужо верасні па пагадненні бакоў пакінуў данецкі клуб, не згуляўшы ніводнага матча.
У лютым 2017 года пасля прагляду перайшоў у «Віцебск»[6]. Замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, стаў выступаць у асноўным на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у лютым падпісаў кантракт[7].
У ліпені 2018 года перайшоў у азербайджанскі клуб «Сабах»[8]. У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»[9]. Замацаваўся ў якасці лідара каманды, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам Вышэйшай лігі, але не здолеў выратаваць гомельскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[10].
У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[11], аднак ужо ў ліпені пакінуў каманду, так і не згуляўшы за яе. У студзені 2021 года далучыўся да «Арыса» з другога дывізіёна Кіпра і па выніках сезона 2020/21 дапамог клубу выйсці ў элітны дывізіён. У жніўні 2022 года перайшоў у «Іпсонас».