Поўнае імя | Віталь Валер’евіч Трубіла | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 студзеня 1985[1][2] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віталь Трубіла (нар. 7 студзеня 1985, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2014).
Выхаванец брэсцкага футбола, хутка апынуўся ў Мінску, а ў 2006—2012 гадах гуляў у Чэхіі.
У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У мінскім клубе стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. З’яўляўся на полі нерэгулярна: многа прапускаў праз траўмы, прайграваў канкурэнцыю за месца ў аснове Дзмітрыю Молашу. У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[3]. Спачатку гуляў на пазіцыі левага абаронцы, але хутка страціў месца ў аснове. Пазней, у жніўні 2014 года, быў выстаўлены гомельскім клубам на трансфер[4] і перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У снежні 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[5].
У студзені 2015 года некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама»[6]. Пазней прыбыў на прагляд у саратаўскі «Сокал», з якім у лютым 2015 года падпісаў кантракт[7]. У складзе «Сокала» стаў пастаянным іграком асновы, у 12 матчах зрабіў тры галявыя перадачы[8]. Па заканчэнні сезона, аднак, не атрымаў прапановы аб падаўжэнні кантракта.
6 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Трубілы ў салігорскі «Шахцёр»[9]. Аднак Віталь спачатку заставаўся на лаўцы запасных і толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск»[10]. У складзе «Мінска» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам яшчэ на год[11]. У сезоне 2017 працягваў выступаць у аснове мінчан, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў праз траўмы. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[12].
У лютым—сакавіку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года далучыўся да «Слуцка», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[14]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асновы, толькі ў красавіку і маі не гуляў з-за траўмы.
У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне з клубам[15]. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк»[16] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры[17].
У студзені 2005 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на турніры ў Досе, але больш у моладзевую каманду не ангажаваўся.
У 2011 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў пастаянна выклікаць Трубілу ў зборную, нават нягледзячы на тое што ён не мог замацавацца ў аснове мінскага «Дынама».
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].