Вітватэрсранд | |
---|---|
афрык. Witwatersrand | |
26°12′ пд. ш. 28°03′ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 56 км |
Шырыня | 10 км |
Вышыня | 1 913 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вітватэрсранд (афр.: Witwatersrand 'хрыбет белай вады') — нізкі горны ланцуг у правінцыі Гаўтэнг у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.
Хрыбет Вітватэрсранд фармуе кантынентальны водападзел: з яго паўночных схілаў сцякаюць прытокі Лімпопа, якія ўпадаюць у Індыйскі акіян, а з паўднёвых — рэкі басейна Ваалу, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян. Гэты раён мае кліматычныя асаблівасці: з-за нізкіх пагоркаў ствараецца эфект наветранага / зацішнага боку, і ў выніку ў паўночных прыгарадах Яганэсбурга клімат больш вільготны, а ў паўднёвых — больш сухі.