Вітыліга

Вітыліга (ад лац.: Vitiligo) — парушэнне пігментацыі, якое выяўляецца ў знікненні нармальнага пігмента на асобных участках скуры. Прычына вітылігі невядомая, пачынаецца звычайна ў маладым узросце (часцей у жанчын) са з'яўлення на нязменнай скуры белых плям рознай велічыні і формы. Плямы паступова павялічваюцца ў памерах, зліваюцца, утвараючы шырокія ўчасткі бела-малочнага колеру. Валасы на пашкоджаных участках сівеюць. Плямы могуць узнікаць на любым участку скурнага покрыва. Суб'ектыўных адчуванняў ў хворых на вітылігу няма. На вітылігу хварэў Майкл Джэксан.