| ||||||||||||||||||||||||
Вітэрба (італ.: Viterbo) — горад у італьянскім рэгіёне Лацыа, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны за 100 км на поўнач ад Рыма па Касіевай дарозе, ля падножжа гор Чыміні.
Заступнікамі горада лічацца Святы Лаўрэнцій і святая Роза з Вітэрба. Святы горада 10 жніўня і 4 верасня.