Вітэрба (італ.: Provincia di Viterbo) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лацыа. Сталіцай правінцыі з’яўляецца аднайменны горад Вітэрба. Правінцыя Вітэрба знаходзіцца на поўначы Лацыа, мяжуе з тасканскімі правінцыямі Граcета і Сіена. Займае 3615,24 км². Тэрыторыя правінцыі была населена яшчэ ў часы этрускаў, на гэтай тэрыторыі знаходзіліся этрускія гарады і паселішчы: Тарквінія, Тусканія, Ветрала і Вітэрба. У 310 годзе да нашай эры гэтыя краі былі захопленыя рымлянамі, а ў 774 годзе нашай эры — лангабардамі.