Віфсаіда

Рэшткі Віфсаіды

Віфсаіда (грэч. Βηθσαΐδά, іўр.: בית צידה (Бэт-тцаіда) — «Дом рыбнай лоўлі») — населены пункт, які некалькі разоў згадваецца ў Новым Запавеце.

Віфсаіда Юлія

[правіць | правіць зыходнік]

Горад на ўсходзе ад ракі Іярдан, у «бязлюдным месцы» (гэта значыць, што неапрацаваная зямля выкарыстоўвалася для выпасу жывёлы), магчымае месца, дзе Ісус цудоўным чынам насыціў народ пяццю хлябамі і дзвюма рыбамі (Марк. 6:32; Лук. 9:10). Гэта месца магчыма ідэнтыфікаваць з вёскай Віфсаіда ў Ніжняй частцы Галанскіх вышыняў, якую тэтрарх Ірад Філіп II, узвеў ў ранг поліса ў 30/31 годзе і пераназваў Юліяй у гонар Лівіі, жонкі Аўгуста. Паселішча знаходзілася побач з тым месцам, дзе Іярдан ўпадае ў Галілейскае мора. Гэты горад быў, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў Эт-Тэллі, разбураным паселішчы на ўсходнім баку Іярдана на ўзвышшы ў 2 км ад мора. Аднак незразумела чаму рыбацкае паселішча знаходзіцца так далёка ад мора. Былі прапанаваныя наступныя тлумачэнні:

  • Гэта адбылося з-за тэктанічных зменаў (Месца знаходзіцца на Вялікай афра-сірыйскай падзеле рыфтаў).
  • Узровень вады знізіўся з пашырэннем яго выкарыстання насельніцтвам, арашэння зямель.
  • Дэльта Іардана была пашырана шляхам седыментацыі.

Былі прапанаваныя два іншых аб'екты магчымага знаходжання Віфсаіды: Эль-Арадж і Эль-Месідыях. Абодва гэтыя месцы хоць і знаходзяцца на берагавой лініі, аднак дадзеныя раскопак, у тым ліку з выкарыстаннем геарадара, выявілі толькі невялікую колькасць руінаў датаваных не перыядам Візантыі.

Віфсаіда Галілейская

[правіць | правіць зыходнік]

Тут жылі Філіп, Андрэй, Пётр (Ян 1:44, Ян 12:21), і, магчыма, таксама і Якаў і Ян. Дом Андрэя і Пятра, здаецца, быў не далёка ад сінагогі ў Капернауме (Матф. 8:14; Марка 1:29) на паўночным узбярэжжы Галілейскага мора.

Віфсаіда апісана ў Евангеллі ад Марка 8: 22-26, калі Ісус сустрэў сляпога. Перад вылячэннем Ісус вывеў чалавека за межы горада і загадаў не вяртацца ў горад, ні паведаміць людзям горада, пасля чаго яго зрок быў адноўлены.

Большасць даследчыкаў сцвярджаюць, што ўсе спасылкі Новага Запавету наконт Віфсаіды адносяцца да аднаго месца, а, менавіта, да Віфсаіды Юліі.