Віхор у атмасферы, віхар — маса паветра, ахопленая вярчальным рухам вакол рухомай восі. Памеры ў дыяметры ад некалькіх метраў да некалькіх тысяч кіламетраў. Скорасць ветру можа дасягаць ураганнай сілы (да 100 м/с). Да віхру адносяць цыклон і яго трапічную разнавіднасць тайфун, тромб і тарнада, смерч.
На Беларусі з сакавіка да верасня зрэдку адзначаюцца смерчы. Меншыя па памерах віхры часта бываюць летам у сухое надвор’е.