Віці-Леву

Віці-Леву
фідж. Viti Levu
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча10 531 км²
Насельніцтва580 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва55,08 чал./км²
Размяшчэнне
17°48′ пд. ш. 178°00′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Віці-Леву (Фіджы)
Віці-Леву
Віці-Леву
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віці-Леву (фідж.: Viti Levu, літаральна «Вялікая зямля») — востраў у Ціхім акіяне, самы буйны з астравоў Фіджы. Плошча 10531 км².

Востраў мае мацерыковае паходжанне. Складчатыя крышталічныя пароды вострава перакрывае лава; захаваліся вулканічныя конусы (вышынёй да 1324 м), якія ўтвараюць гарысты рэльеф, частыя землятрусы. Акружаны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны вільготны. На наветраных паўднёва-ўсходніх схілах — вільготна-трапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў, на зацішаным — савана. Плантацыі цукровага трыснягу, бананаў, бавоўніка, какосавай пальмы. Здабыча золата, марганцавай руды. Галоўны горад і порт — Сува.